КОМПЬЮТЕРНЫЕ ВЕСТИ
Пульс цифрового мира
twitter facebook vk google plus mail.ru

view counter

X
Подпишитесь на еженедельную рассылку лучших статей сайта:

view counter

Loading...

view counter

Снежаньская лінуксоўка MLUG 2015

Дата проведения: 
26.12.2015

Самая буйная лінуксоўка года пройдзе, як звычайна, у апошнюю суботу месяца, 26 снежня. Хто заўгодна можа прыйсці паслухаць, задаць пытанні, прынесці ноўтбук, каб на яго паставілі Linux/BSD, пачаць дыскусію ці падзяліцца чымсьсці, што тычыцца распрацоўкі ці выкарыстання Open Source дома, на працы, у самадзелках і г.д.

Пачатак а 15 (любы хто з'явіцца раней лічыцца выказаўшым жаданне прыняць удзел у арганізацыі лінуксоўкі). Месца правядзення: г. Мінск, вул. Філімонава 15, кабінет 207 (другі павер і там па стрэлках)

Праграма мерапрыемства:

  • размовы пра любы і ўсялякі Open Source
  • Linux дома, у вучобе і ў крывавым энтэрпрайзе
  • Lightning Talks (http://perlrussia.ru/lightningtalks/mjd/) - пяціхвілінныя расказы пра нешта, звязанае з Open Source. Для жадаючых выступіць ёсць праектар, дошка і бясплатны WiFi.
  • Чай/кава/закускі
  • Linux/BSD Install and Troubleshooting Party
  • GPG/PGP key-signing party. Адказны Viktar Siarheichyk (гл. алгарытм)

Linux/BSD Install and Troubleshooting Party


Вырашаем на месцы любыя праблемы з устаноўкай, настройкай і усім што адбываецца пасля. Дарэчы, калі ёсць жаданне паставіць нешта апроч Debian, то альбо папярэджвайце арганізатараў, альбо прыносьце дыскі з сабой.

Калі вы прыйшлі першы раз і не ведаеце да каго звярнуцца — не саромейцеся. Большчасць прысутных так ці інакш пастараецца вам дапамагчы.

Бліц і міні-даклады

Заяўленыя на дадзены момант:

  1. можаце быць вы са сваёй тэмай ці праблемай

Для дакладчыкаў: можна без слайдаў. Можна экспромтам. Можна вырашыць выступаць у любы момант, пакуль лінуксоўка не скончылася. Майце на ўвазе: у нас прынята задаваць пытанні проста ў час дакладу, каб вы маглі засяродзіцца на тым, што больш цікава слухачам. Ніякіх абмежаванняў па часе выступлення.

Лінуксоўка як Open Source праект

Кожны, хто хоча дапамагчы арганізатарам, або павучыць нас жыць правільна (пажадана — асабістым прыкладам) ведайце — лінуксоўка адкрыты праект. І гэта тычыцца не толькі адсутнасці фіксаванага рэгламенту па дакладах і папярэдняй заяўкі з тэмай. Што менавіта будзе часткай лінуксоўкі вырашаюць тыя, хто ў ёй удзельнічае.

Па спасылцы ніжэй вы можаце атырмаць доступ да задач, якія ўваходзяць у алгарытм правядзення лінуксоўкі і прапанаваць (дадаць) новыя задачы, запісацца адказным за існуючыя, пазначыць што вы ўжо нешта пачалі рабіць ці выканалі задачу.

Хочаце лінуксоўку лепш? Давайце зробім яе лепш!

https://trello.com/b/mioerQfv/2015

Кантакты арганізатараў

Minsk Linux Users Group feat. “Linux and Embedded department” of SaM Solutions
maillist: MLUG mailllist
web: сайт Minsk Linux Users Group
jabber: andrej at zahar.ws
phone: +375 29 6666 064

P.S.: Чай, кава, закускі, WiFi і памяшканне прадстаўленыя хостэрам (SaM Solutions)

Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!