Адкрытыя ліцэнзіі. Збіраем магчымасці

Дата проведения: 

18.11.2017

Место проведения: 

Бесплатно

Сустрэча грамадскіх актывістаў, арганізацый, творчых асобаў па абмеркаванні новаўвядзенняў у заканадаўства аб аўтарскім праве адбудзецца 18 лістапада ў Мінску.

Напачатку наступнага году чакаюцца змены ў заканадаўстве аб аўтарскім праве. Найбольш верагодна, што будуць уведзены так званыя “адкрытыя ліцэнзіі”. Што дае гэта новая магчымасць для творчых людзей, крэатыўнай індустрыі і адукацыі? Як выкарыстаць новыя магчымасці на практыцы творцам, грамадскім інстытутам або некамерцыйным арганізацыям?

Пра гэтыя новаўвядзенні 18 лістапада каманда Фаланстэра і польскія калегі з супольнасці Creative Commons будуць гутарыць і дыскутаваць.

Падчас сустрэчы маюць адбыцца:

  • Расповяд юрыста Фаланстэра з разглядам прапанаваных зменаў у заканадаўства;
  • Польскія актывісты падзеляцца сваім досведам прымянення і прасоўвання адкрытых ліцэнзій Creative Commons у дзейнасці дзяржаўных ўстановаў Польшы, некамерцыйных арганізацый, а таксама асобных творцаў;
  • Прэзентацыя праекта Градка або практычных матэрыялаў па прымяненні Creative Commons на сваіх творах, блогах, або інфармацыйных рэсурсах;
  • Панэльная дыскусія з удзелам беларускіх юрыстаў і творчых асоб.
 

Магчыма пашырэнне праграмы

На мерапрыемства запрашаюцца:

  • творчыя асобы;
  • асобы якія прафесійна займаюцца стварэннем і распаўсюдам кантэнта (выдаўцы, лэйблы, фільммэйкеры);
  • грамадскія арганізацыі, якія пастаянна працуюць над стварэннем і распаўсюдам кантэнта, а таксама
  • прадстаўнікі дзяржаўных установаў і арганізацый: школаў, бібліятэк, універсітэтаў, даследчых інстутутаў і іншыя.

Арганізатары плануюць зрабіць мерапрыемства насычаным практычнымі прыкладамі і карысным па абмену досведам для ўсіх наведвальнікаў.

Час пачатку: 11:00, субота, 18 лістапада. Працягласць: каля 4 гадзіны.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету: http://bit.ly/2z2MYet

Мэта сустрэчы - садзейнічанне развіццю асяродка свабодных ведаў, даступнага і адкрытага кантэнта, а таксама большай адкрытасці і злучанасці грамадскіх інстутутаў, творцаў і некамерцыйных арганізацый Беларусі, якія ствараюць рознага роду кантэнт.

Адкрытыя ліцэнзіі - гэта юрыдычны механізм, які дазваляе самім аўтарам больш гнутка вызначаць правілы для выкарыстання і распаўсюду свайго кантэнта.

Версия для печатиВерсия для печати
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!