Выйшла новая версія перакладчыка "Белазар"

Абнавіўся беларуска-рускі перакладнік "Белазар", які ўжо даўно заслужыў павагу карыстальнікаў за якасныя і хуткія пераклады тэкстаў з беларускай мовы на рускую і ў адваротным кірунку. Новая версія, пад нумарам 5, робіць праграму яшчэ больш прыемнай для карыстальнікаў.

Першае, што трэба зазначыць - гэта паскарэнне загрузкі слоўнікаў. Дзякуючы аптымізаванню структуры слоўніка і алгарытмаў загрузкі/захавання хуткасць запуску праграмы была павялічаная адразу ў 5 разоў. Але з-за рэструктуравання слоўніка слоўнікі ад "Белазара 4" больш не сумяшчальныя з новай версіяй. Другое, чым парадаваў нас распрацоўшчык - пашырэнне рускай часткі слоўніка. У новай версіі з'явіўся Рускі граматычны слоўнік Залізняка, які ўтрымлівае вельмі шмат распаўсюджаных рускіх слоў з граматычнымі характарыстыкамі.

Акрамя гэтага, ёсць і менш глабальныя, але таксама прыемныя навіны. З'явілася згортванне праграмы ў сістэмны трэй пры націсканні ESC, цалкам абноўлена апрацоўка кадовак тэкстаў, прызначаных да перакладання (цяпер "Белазар" можа чытаць і пісаць тэкст у фарматах: ANSI (Windows 1251), ASCII (DOS 866), Lacinka (Baltic 1257), UTF-8, Unicode, KOI8-R, MAC, ISO), пры даданні новага перакладу ў слоўнік праграма прапануе абраць наяўнае слова, калі такое ўжо ёсць у спісе перакладаў, дапрацаванае акно замены слова ў слоўніку (калі новае слова мае такую ж аснову, як і іншае слова ў слоўніку), акно "Слоўнікавы артыкул": дапрацаваны кантроль наяўнасці перакладаў. Даданыя альтэрнатыўныя варыянты для рускіх назоўнікаў: "волнение" - "волненье", "горение" - "горенье" і г.д., пры ўводзе перакладу для рускіх дзеепрыметнікаў (-щий, -щийся,...) аўтаматычна прапаноўваецца варыянт "які ...", калі для дзеепрыметніка ёсць у слоўніку дапасаваны рускі дзеяслоў, і ён мае беларускі пераклад. У акне паведамленняў праграмы, калі выявіцца нейкая памылка ў слоўніку, падвойнай пстрычкай на паведамленню можна адкрыць праблемны артыкул. Ну і, нарэшце, абноўлены лагатып і значок праграмы.

Знайсці "Белазар" у Інтэрнэце можна па адрасу belazar.belinter.net.

Вадзім СТАНКЕВІЧ

 
Версия для печатиВерсия для печати

Номер: 

23 за 2007 год

Рубрика: 

Software
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!
 

Комментарии

Аватар пользователя абыфацель
А кроссплатформеннасць дзе? Сэрвэр перакладаў і той толькі пад Вындавс. Хаця б на яве які варыянт перакладчыка з'явіўся.

А то Станкевіч тут так выдатна пра гэтую кроссплатформеннасць распавядаў.