Агульная беларусіфікацыя

Аперацыйная сістэма і ўсе праграмы на беларускай мове - гэта рэальна, ці як?

Ліст чытача:

Добры дзень!

Вам піша Ваш чытач, які вельмі паважае ўсё беларускае:). У мяне на кампутары ўсталявана АС Windows XP. Яе інтэрфэйс цалкам зроблены на рускай мове. Але ж я бы вельмі хацеў карыстацца сваёй сістэмай на беларускай. Усё, што я змог зрабіць, - гэта ўсталяваць дату па-беларуску.

Падкажыце, калі ласка, надрукуйце ў газеце або вышліце на маю пошту: як лепш беларусізаваць маю сістэму? Можа, існуе якая-небудзь праграмма і адкуль яе можна загрузіць? Або можна купіць на дыску?

 

Калі вы зможаце нешта параіць мне па гэтым пытанні, я Вам буду вельмі ўдзячны.

З павагай, чытач вашай газеты Ветраў Канстанцін.

Што ж, пытанне беларусіфікацыі сістэмы - гэта пытанне сапраўды цікавае і актуальнае. Нават крыху набалелае, бо я ведаю асабіста пэўную колькасць карыстальнікаў, якія б таксама ахвотна падпісаліся б пад гэтым лістом. Таму давайце паспрабуем разам разабрацца, ці ёсць магчымасць знайці выйсце з гэтага становішча і дасягнуць сітуацыі, калі, як гаворыцца ў вядомай кінастужцы, "нашыя жаданні супадаюць з нашымі магчымасцямі".

На вялікі жаль, афіцыйнага перакладу Windows на беларускую мову мы не дачакаліся і калі дачакаемся, невядома. Падрабязней пра тое, чаму так адбываецца, можна прачытаць тут: www.belradio.fm/by/142/reports/5171. Абяцаюць, што некалі ён з'явіцца, але калі...

Але ж гэта не значыць, што нельга ніякім чынам беларусізаваць аперацыйную сістэму. Сяк-так яе перакласці можна і без наяўнасці афіцыйнага перакладу. Як? Відавочна, што калі няма афіцыйнага, давядзецца скарыстацца неафіцыйным. Ён, канешне, не дазваляе перакласці ўсю сістэму цалкам на беларускую мову, але мець беларусізаванымі хаця б асобныя яе часткі - ужо лепш за нічога, я так лічу. Знайсці неафіцыйны частковы пераклад можна тут: belsoft.tut.by/index.php?sect=6#P282.

Калі ж пайсці далей, то ўзнікае думка аб тым, каб карыстацца не толькі аперацыйнай сістэмай, але і рознымі прыкладаннямі, якія запускаюцца пад яе кіраваннем, таксама ўжываючы беларускую мову для інтэрфейсу. Вось тут ужо ўсё значна лепей. На бычыне belsoft.tut.by (так, менавіта на ім я раіў паглядзець беларусіфікатар Windows) можна знайсці шмат перакладаў праграмнага забеспячэння, якое патрэбна для штодзённага карыстання. Там ёсць пераклады і для архіватара WinRAR, глядзелка XnView, прайгравальнік WinAMP... Карацей, усё, што толькі душа пажадае. А калі яна раптам пажадае штосьці досыць экзатычнае, чаго на бачыне не знойдзецца, то там можна знайсці інфармацыю аб тым, як можна самастойна рабіць пераклады. Ёсць нават ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў, які дапаможа тым, хто не ўпэўнены ва ўласным іх веданні.

Дарэчы, калі вы прыхільнік не Windows, а Linux, то ёсць варыянт ужываць беларускую мову і ў гэтай сістэме (сапраўдныя лінуксоіды, мабыць, і бяз мяне гэта добра ведаюць). Але ж, калі глядзець па апошнім (на жаль, не ў сэнсе latest, а ў сэнсе last) навінам на mova.linux.by/index.be.html, то можна зразумець, ў якім стане праца над далейшым перакладам гэтай сістэмы. Яна ў заняпадзе...

Калі ж вам хочацца ўсё-усё перакласці на сваім кампутары на беларускую мову, але Інтэрнэт у вас такі, што спампаваць усе зацікавіўшыя вас пераклады проста нерэальна, то можаце набыць кружэлку (DVD) "Беларускі софт". Каб вам было прасцей яе шукаць, я спецыяльна дадаў да артыкулу яе фатаграфію. На мой погляд, назва "Беларускі софт" не вельмі ўдалая - я лічу, што так павінны звацца не пераклады замежнага сафта, а праграмы, вырабленыя на Беларусі. У бачыны з праграмай назва значна больш падыходзіць да сутнасці - "Софт па-беларуску". Асабіста я бачыў гэтую кружэлку ў Менску на ярмарцы "Свет кніг", якая штодзённа, амкрамя панядзелкаў, працуе ў цэнтры "Белэкспа" на вуліцы Янкі Купалы (побач з Оперным тэатрам). Але, мабыць, можна знайсці яе і ў іншых месцах.

Што ж, спадзяюся, нататка дапаможа вам у нялёгкай справе беларусіфікацыі аперацыйнай сістэмы і іншага праграмнага забеспячэння на вашым кампутары. Поспехаў!

Вадзім СТАНКЕВІЧ,
dreamdrusch@tut.by

Версия для печатиВерсия для печати

Номер: 

04 за 2008 год

Рубрика: 

Software
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!
 

Комментарии

Аватар пользователя rms
кг/ам

"праца над далейшым перакладам гэтай сістэмы... ў заняпадзе..." - сьмешна. Калі б непаважаны аўтар меркаваў не паводле стану mova.linux.by, які не падтрымліваецца з 2004 году, а хаця б паводле форуму i18n.linux.by або перакладніцкай рассылкі, а яшчэ лепей паводле праграмаў, то ведаў бы, што аніякага заняпаду няма, справа ідзе й ня думае спыняцца. Мы маем перакладзены OpenOffice.org, XFCE4, Gnome, KDE (ужо нават на 4 замахваюцца), шмат іншых праграмаў. Усталёўнікі Debian 4 і Ubuntu 7.4 (можа й 7.10) працуюць па-беларуску.

Высновы: аўтар - лапух, а каму патрэбны беларускі інтэрфэйс абіраюць GNU/Linux.

P.S: а сыстэма завецца GNU/Linux, Linux - усяго толькі ядро.

Аватар пользователя Вадзім Станкевіч
І што, мне ўсе форумы патрэбна аблазіць, каб упэўніцца, што "справа ідзе й ня думае спыняцца"? Смешна, а насамрэч сумна. Калі лінуксойды не ў стане падтрымаць уласны сайт з перакладамі, чаму я не магу лічыць, што пераклады ў заняпадзе? І Вы хочаце сказаць, што ўсе праграмы, якія Вы ўзгадалі, ЦАЛКАМ перакладзены? Ну-ну...
Аватар пользователя rms
Дастаткова ўсталяваць хоць-які дыстрыбутыў, каб упэўніцца.

А 100% быць ня можа па азначэньні - у нас не такая й вялікая каманда...

Аватар пользователя Вадзім Станкевіч
Ну, ведаеце, усталёўваць Лінукс толькі каб упэўніцца... У меня калісь стаяў Mandrake, я з ім гуляўся, і там была беларуская мова, але яе было няшмат. А пасля спатрэбілася месца, і Лінукс быў сцёрты, а зараз часу ўжо няма...

А чаму вы, дарэчы, не падтрымліваеце бачыну з перакладам?

Аватар пользователя rms
гэта варта спытаць ва ўладальніка i18n.linux.by
Аватар пользователя Васёк
Я яшчэ разумею, калі пішуць "бачына", але "бычына" гэта ўжо занадта... або я не тамака вучыўся?
Аватар пользователя Васёк
і яшчэ - дзе можна знайсці беларускую софт - тусоўку, няўжо толькі на лінуксе і belsoft.tut.by ?
Аватар пользователя SF
http://www.belsoft.info/