Аўтаматызацыя распрацоўкі з дапамогай Jenkins

Дата проведения: 

22.04.2018

Место проведения: 

Бесплатно

На гэты раз у красавіцкую нядзелю мы будзем прысвячаць час аўтаматызацыі распрацоўкі з дапамогай Jenkins (далей, Джэнкінс), а таксама ўзаемадзеянню гэтай прылады з сэрвісам рэпазіторыяў на github (Гітхаб) для вырашэння практычных задач, якія ўзнікаюць к каманды Лічбавай майстэрні.

Для каго

Запрашаем дэвопсаў, распрацоўшчыкаў, якія хочуць аптымізаваць працу з кодам, а таксама пазнаёміцца з дзейнасцю каманды Лічбавай майстэрні.

Ад сустрэчы мы чакаем актыўнай уцягнутасці ўдзельнікаў мітапа ў выкананне некалькіх рэальных задач, дэманстрацыі вынікаў і плённай камунікацыі.

Сустрэча нацэлена на практыку. Гэта значыць, варта ўзяць з сабой ноўтбукі, таму што будзем гугліць і спрабаваць розныя рашэнні.

 

План сустрэчы

  1. Узгадваем тэорыю. Асноўныя паняцці Джэнкінса (ноды, джобы і т.п.).
  2. Як у нас упаў дранік-сэрвер пасля ўстаноўкі Джэнкінса і як мы вырашылі гэту задачу.
  3. Чаму нам патрэбны вэб-хукі на гітхабе?
  4. Першасная канфігурацыя Джэнкінса.
  5. Злучаем Джэнкінс са стэйдж сэрверам. Устанаўліваем ключы ssh. Наогул пагаварым пра ssh-ключы на гітхабе.
  6. Выконваем разгорванне праектаў з dev галіны рэпазіторыя гіт-хаба на стэйдж сэрвер.
  7. і іншыя…

Дата: 22 красавіка
Пачатак: 10:50
Працягласць: 3 гадзіны
Месца: вул. Кастрычніцкая, 16А, eventspace.by (шкляны пакой).

Арганізатар – Лічбавая майстэрня. Інфраструктурным партнёрам сустрэч гік-каміт выступае пляцоўка eventspace.by. 

Уваход бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана. Неабходна зарэгістравацца

Версия для печатиВерсия для печати
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!