Праграміст у Варшаве: “Я не адчуваю сябе ў эміграцыі”

Праца з’яўляецца сродкам перасоўвання і тым, што дае грошы на ежу. Да таго ж яна проста цікавая – лічыць праграміст Яўген Пятліцкі. Ён з’ехаў вучыцца і працаваць у Польшчу ў 2012 годзе. Зараз займаецца сістэмай кампутарнага браніравання квіткоў на самалёты, у вольны час – фізікай і вандроўкамі. Яўген не лічыць, што ён у эміграцыі: вялікага адрознення між Мінскам, Варшавай і Вільняй няма, а Беларусь магла б някепска выглядаць у складзе ЕС.

 

Як выцягваць з кліентаў больш грошай

Я працую ў Польшчы кантрактарам на Сабрэ – адной з трох буйнешых кампаній у свеце, якія прадстаўляюць паслугі авіялініям. Сістэма, якой я займаюся – airline inventory, ці пералік месцаў у самалёце. Яна ведае, колькі месцаў у самалёце даступна, па якім кошце можна прадаць. Груба кажучы, гэта дазваляе выцягваць з кліентаў больш грошай.

 

Багі здараюцца, і мы іх правім. Адкрытых не раскажу – калі б мы ведалі пра іх, яны не былі б адкрытымі. З закрытых – была магчымасць набыць квіток на вялікі рэйс з некалькіх сегментаў (для такіх вандровак авіякампанія можа даць лепшыя ўмовы, такія як доступ да таннейшых тарыфных класаў). Напрыклад, Варшава – Кракаў – Нью-Ёрк. Потым адмяніць вялікі сегмент і пакінуць кароткі і танны Варшава-Кракаў. Назвы гарадоў ўмоўныя.

Звышцікавых задач у кампаніі няма, але такіх сістэм не надта шмат, і гэтым яна цікавая. Агулам я пішу на С++, bash, Python, Perl і CSH.

 

Не вучуся, бо цяжка сумяшчаць з працай

У гэтай кампаніі я з 2015 года, у Польшчы жыву з 2012, і на гэта шмат прычын.

Па-першае, хацелася павучыцца на тэарэтычнай фізіцы. Апроч таго, я люблю вандраваць і заседзеўся ў Беларусі, звалі  ў войска… У Беларусі скончыў БДУ, факультэт радыёфізікі і электронікі, спецыяльнасць – кампутарная бяспека.

У Польшчы вучыўся ў магістратуры Ягелонскага ўніверсітэту. Хацеў працягнуць вучыцца на PhD, але там мала плацяць. Адначасова я працаваў – гэта цяжкавата сумяшчаць з нармальным навучаннем.

 

Кітайскае ўспрыняцце – па-за маім разуменнем

Далей працаваў на Zertisa GmbH – маленькая кампанія, у якой было некалькі праектаў. Некаторым нямецкім фірмам мы рабілі праграмную частку для кітайскіх планшэтаў, у якіх жалеза нармальнае, а ўсё астатняе – кепскае.

Разумець кітайцаў увогуле па-за маімі магчымасцямі. Возьмем GPL – публічную ліцэнзію. Калі ты робіш уласны код на базе GPL коду, то абавязаны прадаставіць сыходнікі, у тым ліку з тваімі мадыфікацыямі. Для гэтых прыладаў яны пастаўлялі мадыфікаванае ядро лінукса, але адмаўляліся прадставіць свае коды. Паўгады заняло іх пераканаць, што без коду пра нямецкі рынак яны могуць забыцца. Іх успрыняцце дзіўнае.

 

Рынак належыць працаўніку

Праз два гады я сыйшоў адтуль, бо мала плацілі, ды і надакучыла займацца бюракратыяй гэтай замежнай фірмы, якая таксама ляжала на мне.

Працу знайсці было няцяжка: у Польшчы, як і ў Беларусі, і астатнім свеце, зараз рынак працаўніка. Можна атрымаць 2-3 тысячы еўра, калі не напружвацца, калі напружвацца – залежыць ад пазіцыі і кваліфікацыі. Распаўсюджана ў Польшчы тое ж, што і ў Беларусі: Java. Javascript.

Кракаў

Яшчэ я неяк цікавіўся, напрыклад, Scala за працу з якой плацяць, натуральна, больш. Будзеш смяяцца, бачыў нават адну вакансію на Cobol. Гэта вельмі старая мова.

Параўнаць спецыфіку працы з Беларуссю мне цяжка: тут працаваў нядоўга і ў спецыфічных месцах. Напрыклад, у навукова-даследчым Інстытуце электронных вылічальных машын, дзе займаўся інфармацыйнай бяспекай. Год працаваў на IBA у аддзеле, які займаўся сафтом для майнфрэймаў, троху праграмаваў пад POSIX падсістэму АС BS2000.

Пасля яшчэ нядоўга працаваў на Exadel, праўда, не ведаю, ці хоць адзін радок майго коду куды-небудзь увайшоў.

 

Функцыйнае праграмаванне змяняе мысленне

Апроч працы я маю іншыя інтарэсы. Мяне цікавіць фізіка высокіх энергіяў, у прыватнасці квантавая тэорыя поля. Я шмат чытаю, склаў спіс з вялікай колькасцю кніжак. Як гэтыя веды выкарыстаць – таксама ўбачым.

Мне цікавая тэорыя тыпаў і фунцыйнае праграмаванне. На працы я гэта не ўжываю, але функцыйнае праграмаванне змяняе лад мыслення, дапамагае глядзець на код з іншага боку і арганізоўваць яго так, каб не было схаванага стану, а функцыі былі чыстымі.

 

Мы знаходзіліся у адной дзяржаве

Ці часта кажу, што я жыву ў эміграцыі? Не, бо я не адчуваю гэта як эміграцыю, у адрозненне ад Азіі ці хаця б Заходняй Еўропы. Я жыву ва Усходняй Еўропе і не бачу прынцыповых адрозненняў між Мінскам, Кракавам, Варшавай, Вільняй, Пецярбургам. Тут падобныя людзі і іх звычаі, тым больш калі згадаць, што  большую частку гісторыі мы знаходзіліся у адной дзяржаве.

 Гродна ў часы ВКЛ, 1570-я гады. Гравюра Ф. Гогенберга

Моўная розніца? А яна ёсць? Польскую я ведаю на дастатковым узроўні, каб было камфортна. А ментальная розніца між намі невялікая, толькі палякі больш за нас падобныя да рускіх. І гэта не камплімент у іх бок.

 

Пажыў бы там, дзе сыр па 20 еўра

Як бачу сваю будучыню? На інтэрв’ю звычайна адказваю: “А дзе вы бачыце вашу фірму праз 5 год?” Буду працаваць, збіраюся атрымаць польскае грамадзянства, і таму яшчэ гадоў на 5 тут застанемся.

Светлафор на аб’яздной Варшавы

Дзе жыць надалей – будзе бачна, але наўрадці ў Польшчы. У свеце шмат цікавых гарадоў. З Еўропы я б пажыў у Швейцарыі, там усё, што я люблю: горы, добрыя дарогі… і сыр за 20 еўра.

 

Наракаць на сябе і раўняцца на Швейцарыю

А ў Беларусі шмат што раздражняе. Не працуе нармальна грамадскі транспарт: павольны, на прыпынках няма інфармацыі, толькі слупкі лічбаў і вытрымкі з правілаў бяспекі. Нашто яны трэба? Я хачу ўбачыць, куды які маршрут ідзе, убачыць спіс прыпынкаў. У Беларусі начнога транспарту няма, а ў Польшчы ў якіх-небудзь Закуцішках – будзе.

У Польшчы ў прынцыпе ўсё зарганізавана раўней. Напрыклад, пад кожнай паперкай бюракрата ёсць пункт, які называецца “Падставы права”. На іх спасылаюцца ў дакуменце. Палякі любяць наракаць на Польшчу – як і мы на Беларусь. Любяць параўноўваць сябе са Швейцарыяй.

 

Двухпакаёўкі і траўма “кавалеркамі”

Жывём мы з сям’ёй у Празе – гэта раён Варшавы. За кватэру плацім 2000 злотых з невялікім (каля 500 еўра).

Агулам двухпакаёўка каштуе 2000-2500 злотых. Адно што палякі любяць рабіць пакой, аб’яднаны з кухняй, і гэта таксама называюць двухпакаёўкай. Я так разумею, у палякаў траўма “кавалеркамі” – маленькімі кватэркамі, дзе няма месца.

І па-другое, у мяне ёсць пачуццё, што ў 90-я палякі нагледзеліся амерыканскіх фільмаў, дзе ў вялізных дамах кухня зручна сумешчаная з заляй. Толькі ў палякаў дамы зусім не вялізныя. У Беларусі гэта называецца студыя.

 

Камуналка і ацяпленне: ашчаджаць рэсурсы і не дыхаць смогам

Камуналка часта ўключаная ў кошт кватэры, гэта пазначана ў дамове. Але за 3-хпакаёўку выйдзе недзе каля 220 еўра (900 злотых), за 2-хпакаёўку – 120-150 еўра (500-600 злотых), залежыць ад гораду.

Ваду і святло прынята эканоміць. Колькі я жыву ў кватэрах – лямпы энергазберагальныя. Ваду стараемся не ліць, калі жылі ў кватэры з газавым ацяпленнем – таксама ашчаджалі.

Асабліва такое ацяпленне часта сустракаецца ў Кракаве, бываюць электрычныя печкі і нават звычайныя. Дарэчы, адна з прычын, па якіх мы з’ехалі з Кракава – жудаснае паветра. Выходзіш – і за смогам не відаць суседняга будынку.

 

Борш барчшу не таварыш: пра польскую ежу

Ежа танная і смачная, але мяса і малако жонцы не надта падабаюцца: кажа, на Беларусі лепшыя. Чорнага хлебу нармальнага няма, толькі падробкі: “Прэсовы” альбо “Літэвскі”.

Дарэчы, нармальны хлеб бачыў толькі ў нас, у Літве, Латвіі, ва Украіне трошку.

Пераехаўшы ў Варшаву, мы доўга радаваліся: сюды з Беластоку давозяць сала. А ў Кракаве яго няма, хіба прывезенае з Вільні ці Беластоку, і каштуе, нібы свінню золатам кармілі.

З традыцыйных страваў рэкамендую суп журэк. У беларускай традыцыйнай кухні ён таксама ёсць, але ніколі не бачыў, каб гатавалі. Дзіўны ў іх боршч. Звычайны – проста вадзічка з-пад бурака. А тое, што ў нашым разуменні нармальны – у іх “Баршч украінскі”. Але смачна і тое, і тое.

 

Адукацыя лепш за беларускую, але далёкая ад ідэальнай

Вышэйшая адукацыя арганізаваная значна лепш, чым у нас. Большасць курсаў – па выбару студэнта. Абавязковымі часам з’яўляюцца не тыя, якія карысныя. Бывае, прызначаюць праз тое, што пэўнаму прафесару трэба стаўка, і некаторых прадметаў, на мой погляд, быць не павінна. Між нашых абавязковых курсаў не было агульнай тэорыі адноснасці, але з’явілася тэорыя моцнаскарэляваных электронаў – даволі вузкаспецыяльная рэч.

Ну і плюс яшчэ адзін нюанс. На нашай спецыфічнай спецыяльнасці “Тэарэтычная фізіка” было 10-15 чалавек. Таму на любы спецкурс хадзіла б двое-трое. А з іншага боку – існуе факультэт кіравання з 200 чалавек, дзе на спецкурсы ходзяць больш. Але аднойчы адміністрацыя вырашыла ўвесці ніжнюю мяжу па колькасці наведнікаў – і фізфак апынуўся ў нявыгадным становішчы. Мы фактычна не мелі курсаў па выбару. Таму адукацыя ў Польшчы лепей, чым на Беларусі, але далёкая ад ідэалу.

Да таго ж, я вучыўся платна, і кошт дастаткова высокі. Суадносіны цана-якасць не спадабаліся: навучанне каштуе 4000 еўра за год. Рэкамендую вучыцца хіба тым, хто мае картку паляка – тады яшчэ і даплацяць.

 

Медыцына: кепская бясплатная і якасная платная

Медыцына ў Польшчы двух тыпаў. Адна бясплатная і працуе кепска, па абавязковай страхоўцы ад NFZ (Narodowy Fundusz Zdrowia). Чаргі да лекара можна чакаць паўгода, але абслугоўванне пасуе пры складанай і тэмірновай аперцыі, родах. Ёсць платная страхоўка, яна лепшая і ёй карыстаюцца найчасцей.

 

Рэлігія ўплывае на палітыку, але ў касцёл ніхто не гоніць

У Польшчы дзяржава афіцыйна аддзеленая ад рэлігіі, але гэта не так. Касцёл мае дастаткова моцныя пазіцыі, ён уплывае на грамадскае жыццё і нават на палітыку. Меркаванні ў грамадстве падзеленыя.

Зараз прымаюць закон, які зарабаняе гандаль у нядзелю. Гэта падаюць як ініцыятыву прафсаюзу “Салідарнасць”, але зразумела, адкуль ногі растуць. У адукацыі ёсць неабавязковае элігійнае навучанне, але за грошы падаткаплатнікаў, што мяне, канешне, моцна раздражняе.

 

Побыт: Беларусь выглядае лепш за некаторыя краіны ЕС

 

Ці давядзецца адаптавацца пры пераездзе – залежыць ад вашага асяроддзя. Я стасуюся з IT-шнікамі – арэлігійнымі непатрыётамі. Сілком, натуральна, ніхто нікога не цягне.

У суме тут проста лепей умовы жыцця, розная такая драбяза. Калі ехаць далей на Захад – грамадства будзе больш уладкаваным. А вось у параўнанні з некаторымі іншымі краінам ЕС Беларусь выглядае лепей.

 

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 3
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Читайте также

 

Комментарии

Аватар пользователя mike

Честная статья, и парень импонирует -- интересует его наука, а не лабанье. Оценил бы статью выше, но раздражают описки и некоторые наскоки на поляков. Гы, "прэсовы"; м.б. "крэсовы"?  ("Крэсы" -- территории РБ и Украины, примыкающие к этнической Польше.)

Но что правда, то правда: "Курица -- не птица, Польша -- не заграница". В Польше и я не ошущал, что нахожусь за границей.

Племянницы в Польше закончили ВУЗы, стипендию получали по 200 евро, и это было тогда, когда у нас зарплаты были по 100-150 евро. Племянницы остались там, повыходили замуж за красивых и крепких поляков. 

Откуда в Польше смог? Уголь. Топят углём. Во многих квартирах титаны на угле. Угля в Польше много. Это ответ на вопрос, почему, покупая энергоносители значительно дороже, чем Беларусь, Польша живёт и здравствует. Да и воруют в Польше имхо меньше, чем у нас или в России.

Ну ничего, вот построим АЭС... enlightened

+2
Аватар пользователя mental

Опять на главной восхваление и почитание перебежчиков, испугавшихся суровой белорусской действительности. Ну и пусть теперь свои фляки ест. Зачем нам знать про этих коллаборационистов?

-3
Аватар пользователя mike

...Пусть теперь свои фляки ест...

-- Жуй! -- мне кажа, -- Гэта флякi.

-- Мабыць iх ядуць сабакi?

-- Ня сабакi, а палякi

вельмi любяць есьцi флякi!

 

-- Пiй! -- мне кажа, -- Гэта кава!

Я i сёрбнула, раззява...

(Белорусский фольклор.) laugh

 

+1

mike пишет:

Откуда в Польше смог? Уголь. Топят углём. Во многих квартирах титаны на угле. Угля в Польше много.

Ну, печально. Про смог. Раз много угля то будут в смоге сидеть но топить углём. Как в Пекине. Но там уже начали шевелиться - переходят на ... газ, альтернативные.

 

mike пишет:

Ну ничего, вот построим АЭС... enlightened

Зачем? Она ни полякам не нужна ни белорусам. Она никому не нужна. Абсолютно. (С)

-1

> Оценил бы статью выше, но раздражают описки и некоторые наскоки на поляков. Гы, "прэсовы"; м.б. "крэсовы"?  ("Крэсы" -- территории РБ и Украины, примыкающие к этнической Польше.)

 

Натуральна, крэсовы. Мяне папрасілі пагаварыць, я пагаварыў. Астатняе да тых, хто тэкст рэдагаваў. )

 

P.S. Так, флякі я таксама люблю. )

+1
Аватар пользователя savely

> Я не адчуваю сябе ў эміграцыі

Чаго там адчувать - ~200 км да Брэста. ~550 да Мiнска.  ;)

-1
Аватар пользователя mike

Флякі я таксама люблю. )

Кузина с мужем в Познани держали бар для простого люда. После рабочей смены -- битком народу. Обычный заказ: "Фляки, но и цо тшэба!" Водки, значит. Водку работяги дули не сразу, потягивали степенно. Через несколько минут в воздухе повисало: "Ах, кур..! Эх, кур..! ..." Похоже, это слово мужики смаковали не меньше, чем фляки и водку.

+1
Аватар пользователя mental

Правда глаза колет, минусовальщики!

+3