Спакуса

Святы Пустэльнік, які маліўся ў сваёй пячоры, здрыгануўся ад нечаканага грукату. Ля ўваходу яго ўбогага сховішча ляжаў Анёл. Яго крылы былі пакрыты пылам і крывёй. Ён быў без свядомасці. Старац, крэкчучы, падняўся з каленяў і падышоў да пакутніка. Той застагнаў і расплюшчыў вочы.

- Вось не шанцуе, - голас гучаў ледзь чутна. - На адну хвіліну затрымаўся ў забароненай зоне, і, на табе, падбілі. Каб іх трасца ўзяла.

Зялёнае левае вока Анёла ўважліва разглядала Схімніка, у той час як правае, пустое, нічога не выяўляла.

- Чуеш, стары? Набліжаецца канец. Засталося вам тут, самае большае, месяц. Выратуюцца толькі тыя, хто атуліцца ў Храме. Ты, стары, не балбачы многа. Месца на ўсіх не хопіць. Толькі самыя годныя маюць права ведаць. Табе рабіць адбор. А мне пара.

І Анёл знік.

 

Не прайшло і тыдня, як паніка ахапіла ўвесь свет. Натоўпы людзей дарэмна кідаліся ад аднаго Храма да другога. Усюды культавыя будынкі былі абнесены непераадольным калючым дротам, а таксама ахоўваліся войскам. Хадзілі чуткі, што выратавацца можна - былі б грошы. Але вось грошай як раз бракавала: адзін квадратны метр выратавальнай тэрыторыі прадаваўся за такую суму, якую сярэднестатыстычны чалавек мог зарабіць за шэсцьсот шэсцьдзесят шэсць гадоў.

Неймаверна. Самыя багатыя людзі планеты занялі законна набытыя месцы. Але не было ўпэўненасці, што гэта месца за імі захаваецца. Ужо былі выпадкі, калі каго-небудзь вышпурлялі на вуліцу, таму што знаходзіўся шчаслівец, што мог заплаціць больш за ўжо прададзенае месца.
Святары, якіх, амаль усіх, на сёмы дзень пасля атрымання Весткі, ўладныя людзі выставілі на вуліцу, непрыкаяна блукалі сярод сваёй былой паствы. Суцяшаць іншых яны не маглі, бо самі мелі патрэбу ў суцяшэнні.

Наш Пустэльнік быў сярод іх. Звар'яцелымі вачыма ён глядзеў на салдатаў, што густа ачапілі Сховішча, і штосьці невыразна мармытаў. Разабраць можна было толькі асобныя словы: …Завошта… Пане… Нічога не разумею… Грэшнага… Прабач… Мяне… Як жа так… Усё бачыш… Ведаеш… - раптам ён выпрастаўся, устаў і рашуча пайшоў у бок калючага дрота. Але тут раздалася аўтаматная чарга, і стары зваліўся побач з іншымі забітымі, якіх ён так жадаў выратаваць.

Канец, якога ўсё чакалі са страхам, наступіў нечакана. Неба пацямнела. З усходу на захад павольна ляцеў Палы Анёл, цяжка махаючы крыламі. Яго злавесны, нейкі халодны і нежывы смех, запаланіў сабой усё. Зямля задрыжэла. Храм ў адно імгненне праваліўся, і глеба самкнулася над ім.

Раптам стала ціха. Хмары разыйшліся. На ўсходзе запунсавела паласа світанку, прадвесцячы новы дзень. Здранцвелыя людзі сталі паволі ачуньваць і разбрыдацца па хатах.

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Читайте также

 

Комментарии

Страницы

Никакого здесь рерайта нет. Хоть прочитали бы внимательно текст, а потом делали поспешные выводы. Здесь совсем другая тема.

Аватар пользователя Al

Ну вот,  Майк, опять обиженный автор из-за тебя появился. ))) Чёрт, похоже, не надо было пить одному бутылку шампанского от Абрау-Дюрсо... )) Да ещё вино французское, от барона д'Ариньяка... Ой, хорошо-то как... Спать... спать... Все вы хорошие... И я тоже.... Инна, ты этого не видела. )))

Аватар пользователя savely

А AT91SAM7A3 - неплохая железка :)))

Аватар пользователя mike

опять обиженный автор из-за тебя появился. )))

Дык я ничё, автор -- девушка образованная -- вишь, какими девайсами занимается. Чепуха -- это моя субъективная оценка, имею право на мнение, а кому-то, может, и нравится.

Аватар пользователя Dmitry

кому-то, может, и нравится

вероятно, т.к. "хоть прочитали бы внимательно текст" = без возможности, многими, поэтому ссылаюсь на видимые рерайтные афторитеты, типа любимых Булгакова, Лема)... 

Аватар пользователя Petro42

Кстати, скажу немного не по теме. Многие авторы делали и делают довольно удачные римейки художественных произведений. Один из первых - Дюма, который знатно переделал Гасьена Де Куртиля. А в последнее время фанфики, вообще, в моде. Только, надо делать хорошо, тогда прокатывает на "ура". Это как знакомая музыка, звучащая по новому...

Аватар пользователя VanoID

Лично меня больше впечатлило владение автора родным языком на высоком уровне. К своему стыду не могу похвастаться тем же... :(

Вот только в формат газеты это как-то не очень лезет.

Дзякуй, vanoid, за добрыя словы. Вельмі удзячна.

Страницы