Конкурс "Пераклад Drupal на беларускую мову"

Другая сустрэча конкурса "Пераклад Drupal" адбудзецца 17 сакавіка а 14.00 на Арт-сядзібе.

Ад пачатку правядзення конкурса каманда перакладчыкаў павялічылася амаль што на 10 чалавек. На дадзены момант перакладзена больш за 80% ядра drupal.

МГА Фаланстэр запрашае тых, хто адчувае ў сабе прыбытак сіл і натхнення, на другую сустрэчу па перакладу ядра Drupal на беларускую мову. Нават калі вы перакладзёце некалькі радкоў, вы зробіце свой унёсак у агульную справу, а таксама далучыцеся да руху drupal-супольнасці.

 План сустрэчы:

 - Выступ: "Мова і эканоміка".

- Удакладненне слоўніка і спрэчных момантаў.

- Дапамагаем і перакладаем разам, рухаемся да мэты.

 Кожны можа далучыцца да перакладу ў рэальным часе 17 сакавіка а 14.00 на Арт-сядзібе (вул.Куйбышава, 22), або праз скайп-канферэнцыю.

Працягласць сустрэчы - 4 гадзіны.

 Азнаёміцца з правіламі і запоўніць анкету можна на сайце drupal-sliot.by

Регион: 

Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!