Навінкі вольнага софту

Ў новым аглядзе вольнага софту прадстаўлены: спецыялізаваная САПР rattleCAD для вынаходнікаў ровараў, праграма fgallery для хуткай падрыхтоўкі вэб-галерэй і новая версія рэдактара графікі Krita.

Вынаходзім ровар з RattleCAD

«Вынаходнік ровараў» — гэта даволі крыўдная мянушка. Звычайна так завуць чалавека, які выдумляе відавочныя рэчы.

Тым не менш, ровар, як колавы транспартны сродак, увесь час развіваецца, і інжынерамі распрацоўваюцца ўсе новыя і новыя мадэлі гэтых эканамічных і карысных для здароўя сродкаў руху. У эпоху кампутараў ёсць нават ПЗ, якое прызначана для распрацоўкі ровараў. Прыкладам адкрытай і бясплатнай праграмы для роварабудавання з’яўляецца rattleCAD.

 

RattleCAD — праграма для тых, хто жадае стварыць з нуля сваю ўласную мадэль двухколавага ровара. Праграма павінна спадабацца прыхільнікам ініцыятывы DIY (Do It Yourself — «зрабі гэта сам») — аматарам ствараць якія-небудзь вырабы сваімі ўласнымі рукамі. RattleCAD правядзе праз увесь працэс праектавання ровара, пачынальна са стварэння базавай геаметрыі і дызайну мадэлі і сканчаючы ўдасканаленнем асобных кампанентаў рамы.

Усім крокам працэсу праектавання ровара адпавядаюць закладкі ў галоўным акне праграмы. Гэта закладкі: базавая канцэпцыя, параметры рамы, параметры асобных элементаў і труб рамы, макет мадэлі. Гэтыя параметры можна змяніць пасродкам асобнай адмысловай канфігурацыйнай панэлі. Панэль з’яўляецца кантэкстнай, дзе ў залежнасці ад абранай укладкі будзе адлюстроўвацца і адпаведны блок параметраў.

На аснове гэтага працэсу rattleCAD створыць працоўныя чарцяжы. Праграма выкарыстоўвае фармат XML для захоўвання інфармацыі непасрэдна па праекце і фармат SVG для ўяўлення асобных элементаў ровара.

Праграма распаўсюджваецца ў выглядзе кросплатформавага архіва, у якім утрымоўваецца як версія для Windows, так і версія для Linux. Важыць архіў каля васьмі мегабайт. Да сакавіка месяцу бягучага года версія праграмы дасягнула нумары rattleCAD 3.4.01.48

Свая вэб-галерэя з fgallery

І яшчэ адзін прыклад таго, як сваё і прыватнае лепш, чым індустрыя для масавага спажывання.

Ёсць нямала карыстачоў, сярод якіх і я, што з’яўляюцца не толькі крытыкамі сацыяльных сетак, створаных для масавага карыстальніка, але таксама з’яўляюцца прыхільнікамі вяртання да старых добрых «хоўмпагаў» часоў Ціма Бёрнэрса Лі. І справа не ў кансерватыўнасці нашых поглядаў, а як раз наадварот. У сацыяльных сетках магчымасці карыстача па размяшчэнні кантэнту моцна абмежаваны: практычна можна толькі «цвыркнуць» якое-небудзь тэкставае паведамленне і ўставіць фатаграфію ці відэа з «ютуба». А вось на сваёй уласнай старонцы можна размесціць любыя сучасныя формы кантэнту, пачынальна з мультымедыя HTML 5 і сканчаючы кансольнымі скрынкастамі з сэрвісу shelr.tv ці інтэрактыўнымі нотамі сэрвісу Musescore.

Для прыкладу возьмем фота-галерэі. Нават калі ў соцыяльнай сетцы і ёсць магчымасць арганізаваць галерэю з фатаграфій, то я сярод прапанаваных варыянтаў нічога цікавага для сябе і не знайшоў — нават Flickr. А вось на сваёй хатняй старонцы можна ўставіць любую фота-галерэю, прылады для стварэння якіх цяпер можна без праблем знайсці ў Сетцы.

Нядрэннай прыладай для стварэння фота-галерэй на асабістым сайце, на мой погляд лінуксоіда, з’яўляецца праект Fgallery. З дапамогай Fgallery можна вельмі хутка, не звяртаючыся да рэдагавання HTML і JavaScript, згенераваць простую стыльную мінімалістычную галерэю, што для большасці хатніх сайтаў пераважна. Fgallery паказвае толькі фатаграфіі і больш нічога.

Галерэя Fgallery падтрымлівае навігацыю: па мініяцюрах, з дапамогай кола мышы і пасродкам графічных элементаў у выглядзе стрэлак. Гэтак жа апрацоўваюцца і могуць адлюстроўвацца дадзеныя EXIF. Маецца адаптацыя не толькі да памеру экрана, але і да гарызантальнага і партрэтнага рэжыму прагляду на мабільных прыладах, а таксама — аўтаматычнае маштабаванне мініяцюр. Fgallery дае магчымасць запампаваць галерэю адным архівам.

Усё гэта можна ацаніць на дэма-старонцы праекта.

У сутнасці ж, Fgallery — гэта спецыяльны скрыпт Perl. Каб згенераваць сваю асобную для сайта галерэю, трэба запампаваць архіў Fgallery, распакаваць і запусціць гэты скрыпт, паказаўшы яму ў параметрах дырэкторыю з гатовымі фатаграфіямі і дырэкторыю, у якой будзе створана галерэя.

./fgallery photo-dir my-gallery

Пасля гэтага ў дырэкторыі для галерэі будуць апрацаваны фатаграфіі і створаны элементы кіравання праглядам. Гэту дырэкторыю трэба проста без якіх-небудзь налад скапіяваць на свой вэб-сайт і, каб прагледзець галерэю, трэба з браўзара ў гэту дырэкторыю зайсці. Такім чынам, стварэнне асобнай вэб-галерэі зойме не больш за пятнаццаці хвілін.

Галерэю можна прагледзець і лакальна. Напрыклад, калі ўсталяваны ў сістэме Python, у камплект якога ўваходзіць легкаважны вэб-сервер, то трэба з каманднага радка зайсці ў дырэкторыю з гатовай галерэяй і запусціць тут гэты вэб-сервер.

cd my-gallery

python -m SimpleHTTPServer 8000

Пасля чаго адкрыць у браўзары старонку http://localhost:8000.

Зразумела, што Fgallery, як скрыпт, выкарыстоўвае вонкавыя праграмы для сваёй працы. Таму ў сістэме таксама павінны быць абавязкова ўсталяваны: ImageMagick, exiftran ці exifautotran, zip, perl >= 5.14 з модулем libjson-xs-perl. Дадаткова рэкамендуюцца пакеты: jpegoptim, pngcrush, facedetect і p7zip.

Бягучая версія скрыпту — fgallery 1.5. У будучых версіях аўтар вызначае падтрымку відэа.

Рэдактар Krita стаў яшчэ лепш

Навіны пра абнаўленні графічнага рэдактара Krita рэгулярна з’яўляюцца ў нашых аглядах ВПЗ. Нядаўна гэты сімпатычны праграмны пакет для працы з малюнкамі дасягнуў версіі Krita 2.8, якая таксама годная ўвагі.

Рэдактар растравых малюнкаў з вольным кодам Krita — гэта аналаг рэдактара малюнкаў GIMP, які з’яўляецца найболей папулярным сярод вольных праграм апрацоўкі малюнкаў. Дарэчы, і нумары версій у гэтых праграм цяпер параўналіся — бягучы нумар стабільнай версіі GIMP таксама 2.8.

Графічны рэдактар Krita уваходзіць у офісны набор Calligra (раней зваўся KOffice), у які ўвайходзяць таксама тэкставы працэсар, таблічны працэсар, сістэма для падрыхтоўкі прэзентацый, сістэма кіравання праектамі, вектарны графічны рэдактар. Але Krita можна разглядаць і як самастойны праект, які і распаўсюджваецца таксама самастойна.

Тым больш з выйсцем Krita 2.8 з’явілася паўнавартасная падтрымка аперацыйнай сістэмы Windows. Падтрымліваецца нават АС Windows XP, якая сыходзіць сёлета на пенсію. І такое пашырэнне кроссплатформеннасці Krita з’яўляецца адным з асноўных навін новай версіі.

Летась таксама для карыстачоў сістэм на базе Ubuntu з’явіўся паў-афіцыйны рэпазітар Krita Lime, з дапамогай якога карыстачы могуць асобна ўсталяваць самыя свежыя версіі Krita, не чакаючы афіцыйных выйсцяў Calligra.

Адным з адрозненняў Krita ад GIMP да нядаўняга часу з’яўляўся аднааконны інтэрфейс праграмы ў стылі Photoshop. Аднак у апошніх версіях GIMP таксама можа працаваць у аднааконным рэжыме, а не толькі ў шматпанэльным. Да таго ж у GIMP з’явіліся табы, чаго ў Krita яшчэ няма.

Асноўная перавага Krita перад GIMP складаецца ў падтрымцы працы ў розных каляровых прасторах і з каляровымі мадэлямі CMYK, Lab. Гэта значыць у тых рэжымах, якія патрэбныя менавіта для падрыхтоўкі малюнкаў да друку. Таму што GIMP першапачаткова ствараўся як рэдактар малюнкаў для Вэба.

Па сваім функцыянальным прызначэнні, Krita — гэта ўсёткі ў першую чаргу праграма для малявання мастацкай растравай графікі. У праграме маюцца магутныя прылады для лічбавага жывапісу, стварэнні скетчаў і фармаванні тэкстур.

А вось функцыянал для працы з фатаграфіямі ў Krita я б не назваў такім ужо ўражлівым і здольным замяніць GIMP. Хоць тут таксама рэалізаваны папулярныя фільтры карэкцыі, розныя маскі, а таксама серыя прылад для рэтушы.

З асаблівасцяў версіі Krita 2.8 варта адзначыць новы перапрацаваны механізм для малявання ад рукі на графічных планшэтах. Гэты механізм падтрымлівае працу ў сістэмах на базе Linux і Windows, і адрозніваецца значна гладчэйшым маляваннем, чым маюць стандартныя сістэмныя бібліятэкі.

Для сістэм Linux у рэдактар інтэграваны інтэрфейс Krita Sketch, прызначаны для планшэтных ПК. А для карыстачоў Windows 8 даступны прадукт Krita Gemini, у рамках якога падрыхтаваны варыянт рэдактара для гібрыдных ультрабукаў, які камбінуе магчымасці настольнай версіі Krita і яе мабільнай рэдакцыі для планшэтаў. Калі маецца гібрыдны наўтбук з Windows 8, то ў залежнасці ад рэжыму экрана дэсктопная версія Krita аўтаматычна трансфармуецца ў Krita Sketch.

У Krita 2.8 пачата паўнавартаснае выкарыстанне магчымасцяў OpenGL. Гэта дае больш высокую прадукцыйнасць кручэння, панарамавання і маштабавання малюнка пры рэдагаванні.

А вось у адносінах да хуткасці «халоднай» загрузкі рэдактара, жадалася б, што б гэты працэс адбываўся хутчэй. Першая загрузка Krita пасля ўключэння кампутара адбываецца вельмі марудна.

Добра, на мой погляд, тое, што ў новую версію Krita уключана падтрымка фрэймворка апрацоўкі малюнкаў G’Mic. Гэта вельмі цікавы фрэймворк, які годны асобнага артыкула. У G’MIC уключаны эфекты, як для стылізацыі малюнкаў, так і вельмі якасныя фільтры шуму рознай адчувальнасці. У GIMP гэты фрэймворк часта лічыцца залішнім, а вось у Krita ён зусім не перашкодзіць.

Таксама новая версія Krita абзавялася абноўленым наборам пэндзляў. Абнавіўся і докер палітры, які дазваляе дадаваць і выдаляць колеры непасрэдна ў докеру. З’явіліся новыя магчымасці для працы з палатном.

Міхаіл Астапчык

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Читайте также