Навіны вольнага ПЗ

Адбыўся, нарэшце, выпуск Linux-дыстрыбутыва Fedora 18 з вясёлай назвай "Сфярычная карова". Важнай асаблівасцю новай "Фядоры" з'яўляецца тое, што гэтая версія з'яўляецца правобразам будучай сістэмы RHEL 7 і дазваляе ўжо ў агульных рысах прадставіць асаблівасці наступнага буйнога абнаўлення камерцыйнага дыстрыбутыва Red Hat.


Зара RHEL 7

Распрацоўка дыстрыбутыва Fedora 18 хоць і з вялікім спазненнем, але завершана. Гэтая версія павінна была з'явіцца яшчэ ў лістападзе мінулага года, але з-за праблем, якія нечакана паўсталі, прыйшлося адкласці выпуск дыстрыбутыва на цэлых два месяцы.

Асноўнае прызначэнне Fedora - гэта быць эксперыментальнай пляцоўкай для камерцыйнага дыстрыбутыва Red Hat Enterprise Linux. Гэта тлумачыць многае ў развіцці праекта. Напрыклад, нягледзячы на ажыятаж вакол мабільных платформаў, распрацоўшчыкі Fedora не спяшаюцца стварыць свой якой-небудзь мабільны варыянт сістэмы для смартфонаў.

Асаблівасць Fedora 18 у тым, што менавіта гэтай версія адчыняе этап падрыхтоўкі Red Hat Enterprise Linux 7. І ў гэтым дачыненні новыя функцыі "Фядоры 18" раскрываюць аблічча будучай сістэмы RHEL 7.

 


Новая Anakonda

Любы дыстрыбутыў Linux пачынаецца з ўсталёўшчыка сістэмы. У Fedora з даўніх часоў выкарыстоўваецца свой уласны ўсталёўшчык Anakonda.

У васемнаццатай версіі дыстрыбутыва гэты ўсталёўнік зведаў значную перапрацоўку. Практычна Anakonda была перапісана з нуля.

Папярэдні ўсталёўшчык даўно састарэў, і за трынаццаць гадоў яго існавання назапасілася шмат праблем з яго падтрымкай. Нізкая прадукцыйнасць на сучасных сістэмах, адсутнасць магчымасці выканання задач ўстаноўкі ў фонавым рэжыме, састарэлы стыль карыстацкага інтэрфейсу, неабходнасць адначасова падтрымліваць тэкставую і графічную версію зрабілі складаным і цяжкім працэс суправаджэння і далейшага паляпшэння гэтага ўсталёўшчыка.

У новай версіі Anakonda значна перапрацаваны карыстацкі інтэрфейс. Калі раней інтэрфейс ўстаноўкі ўяўляў сабой лінейную паслядоўнасць экранаў, то цяпер, па сутнасці, праграма ўстаноўкі перапрацаваная ў два асноўных меню, з якіх можна па сваім меркаванні наведваць патрэбныя экраны налад сістэмы.

Таксама новы ўсталёўнік напісаны па модульным прынцыпе. Многія задачы зараз могуць выканацца ў фонавым рэжыме. Напрыклад, пры першым запуску праграмы ўстаноўкі на першым экране выбару мовы ўсталёўніка ў фонавым рэжыме будзе адбывацца аўтаматычная налада сеткі.


Загрузка

Да часу з'яўлення RHEL 7 паўсюль адназначна будзе панаваць сістэма ініцыялізацыі абсталявання і загрузкі сістэмы UEFI. Сістэма ініцыялізацыі BIOS, якая верай і праўдай служыла нам усе гэтыя гады, састарэла канчаткова і мадэрнізацыі ўжо не падлягае.

Новая Fedora 18 цалкам падтрымлівае тэхналогіі UEFI, у тым ліку і рэжым загрузкі на сістэмах з актываваным рэжымам UEFI Secure Boot, які з'яўляецца патрабаваннем Microsoft да вытворцаў апаратнага забеспячэння.

Для забеспячэння загрузкі ў абароненым рэжыме задзейнічаны загрузнік shim, які падпісаны ключом Microsoft. Выкарыстанне такога ключа Microsoft дазволіць усталяваць Fedora Linux на сістэмах, сертыфікаваных для Windows 8. Таксама загрузнік прадастаўляе магчымасць выкарыстоўваць уласныя ключы для засведчання загружанай сістэмы.


Кіраванне пакетамі

Штатны пакетны мэнэджар RPM, які з'яўляецца непасрэднай распрацоўкай Red Hat, таксама можа ў хуткім часе апынуцца ў пенсіянерах. У Fedra 18 у эксперыментальным парадку уключаны новы пакетны мэнэджар DNF

DNF - гэта новы мэнэджар пакетаў праграмнага забеспячэння, які зарадзіўся як форк Yum 3.4 і закліканы стаць "Yum наступнага пакалення". Галоўнымі яго вартасцямі з'яўляюцца больш высокая хуткасць працы і нізкае спажыванне памяці.

У сістэме Fedora 18 менеджэры DNF і Yum будуць суіснаваць разам, бо пакуль DNF прапаноўваецца карыстачам у якасці эксперыментальнай версіі.

У якасці яшчэ адной навіны кіравання праграмамі ў сістэме трэба адзначыць з'яўленне offline-рэжыму абнаўлення пакетаў. Новы рэжым мае на ўвазе ўсталёўку запампаваных абнаўленняў падчас загрузкі сістэмы, а не падчас працы. Такі рэжым можа апынуцца больш надзейным для абнаўлення многіх сістэмных праграм і бібліятэк, так як зніжае верагоднасць узнікнення канфліктаў сістэмных кампанентаў і выкарыстоўваючых іх прыкладанняў.


Рэарганізацыя файлавай структуры

Ужо даволі працяглы час Red Hat займаецца рэарганізацыяй уніфікаванай структуры класічнай файлавай сістэмы UNIX. Новыя часы патрабуюць і новага падыходу да арганізацыі важных сістэмных каталогаў. І, напрыклад, у мінулых выпусках Fedora быў ажыццёўлены перанос змесціва /bin і /lib ў дырэкторыю /usr дзеля аптымізацыі працы сістэмы.

Працягнулася праца па рэарганізацыі структуры сістэмных каталогаў і ў новай версіі дыстрыбутыва. Так ажыццёўлены пераход на выкарыстанне часовага файлавага сховішча tmpfs для раздзелу /tmp. Tmpfs - гэта RAM-дыск, які размяшчаецца ў аператыўнай памяці, і які можа выкарыстоўваць раздзел падпампоўкі пры недахопе свабоднай RAM. Асноўнай прычынай размяшчэння /tmp у RAM-дыску з'яўляецца жаданне скараціць колькасць аперацый запісу на фізічны назапашвальнік, што дазволіць знізіць энергаспажыванне жорсткіх дыскаў і падоўжыць жыццё SSD-назапашвальнікаў, а таксама павялічыць прадукцыйнасць працы з часовымі файламі.


Праграмныя кампаненты

RHEL - сістэма для карпаратыўнага карыстальніка, і таму новыя праграмныя кампаненты ў кожнай новай версіі Fedora цікавыя ў першую чаргу сістэмным адміністратарам.

Само сабой у Fedora 18 з'явілася падтрымка файлавага і прынт-сервера Samba 4.0, выпуск якога адбыўся ў канцы мінулага года. Цяпер, дзякуючы Samba 4, адміністратары атрымалі магчымасць выкарыстання Linux-сервера ў якасці кантролера дамена Active Directory.

У Fedora 18 уключаны па змаўчанні дынамічны міжсеткавы экран firewalld. Гэты сеткавы экран, які з'явіўся яшчэ ў мінулай версіі дыстрыбутыва, дазваляе дынамічна змяняць правілы пакетнага фільтра праз DBus, без неабходнасці перазагрузкі пакетнага фільтра і без разрыву устаноўленых злучэнняў. Былая мадэль міжсеткавага экрана з system-config-firewall/lokkit была статычнай, і кожнае змяненне патрабавала перазапуску брандмаўэра. Але ранейшыя сеткавыя сэрвісы iptables, iptables-ipv6 і ebtables па-ранейшаму даступныя для ўключэння замест firewalld.

Уключаны ў дыстрыбутыў драйвер Network Team, які дазваляе выкарыстоўваць некалькі сеткавых інтэрфейсаў, аб'яднаўшы іх разам, у выніку чаго яны дзейнічаюць як адзіны сеткавы інтэрфейс. Гэта дазваляе ствараць сеткавыя канфігурацыі больш надзейнымі, адмоваўстойлівымі і з больш высокай прапускной здольнасцю.

Ажыццёўлена падтрымка "жывых" снапшотаў віртуальных машын, запушчаных пад кіраваннем QEMU або libvirt. Гэтыя live-снапшоты ствараюцца без прыпынку працы гасцявых сістэм.

У Fedora 18 ўключаны практычна ўсе асноўныя "хмарныя" платформы: PaaS-сістэма OpenShift, IaaS-платформы Eucalyptus, OpenStack, OpenNebula.

Што ж тычыцца звычайных карыстальнікаў, то для іх у NetworkManager рэалізавана падтрымка працы як кропкі доступу да бесправадной сеткі (Hotspot).

У Red Hat, відаць, не маюць намер ствараць карыстацкі сэрвіс "хмарнага" захоўвання дадзеных накшталт Ubuntu ONE.В сістэму толькі інтэграваны сэрвіс ownCloud, які дазваляе арганізаваць захоўванне i сінхранізацыю дадзеных, размешчаных на прыватных знешніх серверах;

Па-ранейшаму асноўным графічным асяроддзем Fedora з'яўляецца абалонка GNOME. У васемнаццатай "Фядоры" выкарыстоўваецца GNOME 3.6.

Хоць, трэба сказаць, менавіта гэтае працоўнае асяроддзе выклікала найбольшыя нараканні ў карыстальнікаў. У прыватнасці слабымі месцамі гэтага асяроддзя называюцца інтэграваны ў сераду кліент для сетак імгненнага абмену паведамленнямі Empathy і перамыкач раскладак клавіятуры. Да выхаду RHEL 7, магчыма, GNOME 3 давядуць да годнага ўзроўню або заменяць гэтую абалонку на штосьці іншае.

І ў заключэнне варта нагадаць пра тое, што існуе версiя Fedora для рускамоўнага карыстальніка. Гэтая версія завецца RFRemix, і яе адрозненнем ад "амерыканскай Фядоры" з'яўляецца наяўнасць у ёй мультымедыйных кодэкаў, Adobe Flash, версіі Freetype з падтрымкай субпікселевага рэндэрынгу і Fontconfig з патчамі для павелічэння якасці адлюстравання на LCD маніторах, а таксама іншых пакетаў, якія па ліцэнзійным меркаванням не ўключаны ў арыгінальны дыстрыбутыў Fedora.

Міхаіл АСТАПЧЫК

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Читайте также