Праект “Новыя ідэі для Беларусі” запрашае на размову з заснавальнікам і CEO кампаніі Maps. Me

Праект анлайн-часопіса IdeaBY. org “Новыя ідэі для Беларусі” запрашае на размову з заснавальнікам і CEO кампаніі Maps. Me Юрыям Мельнічкам. 

Ен раскажа, як стварыць паспяховы IT стартап з нуля выкарыстоўваючы адкрытыя (open source) тэхналогіі, як знайсці сваю прыбытковую нішу не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. 

Выступоўца таксама коратка распавядзе, якія праблемы чакаюць беларускага IT стартапера і як іх не пужацца. Заснавальнік Maps. Me спыніцца на досведзе кампаніі Maps. Me і параіць, як распачаць уласную IT справу ў Беларусі. 

Размова адбудзецца ў пятніцу 30 студзеня а 19:00 у галерэі “Ў”. Наведавальнікі змогуць задаць уласныя пытанні выступоўцу на QA сесіі, а таксама атрымаюць магчымасць паразмаўляць з ім асабіста за келіхам віна пасля лекцыі.

Maps. Me. - сусветна вядомы беларускі IT стартап, які займаецца распрацоўкай прыстасавання афлайн-мапаў для мабільных дэвайсаў (iTunes, GooglePlay і г.д.). З лістападу 2014 года кампанія з’яўляецца часткай Mail. Ru Group.

 
Версия для печатиВерсия для печати

Регион: 

Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!