З Беларусі ў славацкую вёску: чаму беларус прамяняў сямейны бізнэс на працу праграміста

Мяне клiчуць Андрэй Шадура. Пяць гадоў таму я цалкам выпадкова пераехаў у Славакію, амаль ў вёсачку. Гэта не была мара, але чаму не? Адпрацаваўшы тры з паловай гады ў мясцовых фірмах, супрацоўнічаю з кэмбрыджскай кампаніяй Сollabora, якая займаецца open source consultancy. Я заўсёды хацеў у гэтую вобласць, дзе можна не толькі браць ад open source, але і даваць.

 

Праграмнае забеспячэнне для храматографа

Нашая з бацькам фірма два гады амаль не працавала: мы займаліся спецыфічымі прыладамі, заказнікаў было вельмі мала і ўсе дзяржаўныя. Таму ў лістападзе 2011 году пачалі шукаць кліентаў у Еўропе. Перамовы, паездкі – і ў Славакіі замест партнёраў знайшлі для мяне працу. Фірму ў Беларусі вырашылі ліквідаваць.

 

У беларускім IT да ад’езду я фактычна не быў. Хіба толькі год пры Інстытуце ядзерных праблемаў, дзе мы пісалі софт для храматаграфіі ў малой фірме.

 

Мне давялося ўжываць славацкія словы

Вопыт са старой працы мне амаль не спатрэбіўся на новай, але гэта не надта турбавала: я не планаваў заставацца ў Славакіі даўжэй, чым на год ці два.

Не збіраўся і вучыць мову. Хутчэй наадварот: размаўляць па-беларуску, а калі не зразумеюць – па-англійску. Але мяне ў мястэчку разумелі кепска, давялося вучыць славацкія словы. Праз паўгады я сустрэў беларускіх дальнабойнікаў – звычайных, трасянкамоўных. Спрабаваў ім нешта сказаць – і яны не разумелі, бо мая беларуская пераўтварылася ў славацкую.

 

 

Хаджэнне вон: што для славакаў карчма

Нягледзячы на нейкае падабенства, між нашымі культурамі заўважная розніца, і яна не толькі ў канчатках словаў.

Напрыклад, у Славакіі значна лепш развітая культура «хаджэньня вон», як яны самі кажуць: людзі наведваюць кавярні нават у вёсках, і гэта не ўспрымаецца як нешта экстраардынарнае… Але і ў Беларусі за апошнія гадоў 15 гэта таксама змянілася. У той жа час параўнальна мала ходзяць адзін да аднаго ў госці, толькі ў межах сям'і і да сапраўды добрых сяброў.

Карчму пачынаюць наведваць яшчэ ў школьным узросьце — мала кто п'е піва з бутэлькі на вуліцы.

 

 

Пан Шадура

Тут звяртаюцца “пан” ці “пані”, як даўней. Так, мне кажуць “пан Шадура”. Калі ёсць афіцыйны тытул, напрыклад, інжэнера (ён дадатковы да дыплому) – пішуць “Ing. Shadura”, звяртаюцца часта «пан інжынер». Гэта як раз тое, што ў нас, на жаль, не прыжылося: спадар, спадарыня – так ніхто не кажа.

Хаця менталітэт даволі падобны да беларускага, але такія звароты адлюстроўваюць, на мой погляд, большую павагу між людзьмі.

У першыя месяцы вясковыя славакі ў жарт казалі мне “таварышч”. Так, у іх таксама быў перыяд сацыялізму, але карацейшы. Тут таксама спрабавалі ўвесці зварот “судруг” (“таварыш” па-славацку), але той не прыжыўся.

 

Поспех – быць гарадскім і мець кватэру?

Тут большасць людзей жыве на здымных кватэрах.

У Беларусі я даведаўся, што шмат людзей ставяцца да іх так, нібы гэта нешта ганебнае: «Калі табе N гадоў — мусіш мець сваю», — кажуць яны. Тут таксама кожны марыць мець уласную кватэру, але гэта не лічыцца абавязковым.

Яшчэ ў Мінску, як мне падалося, не любяць людзей з вёскі. Тут я такога не бачыў. У Славакіі не ганебна жыць на вёсцы ці ў малых гарадах, шмат людзей не хочуць пераязджаць у гарады, нягледзячы на малыя заробкі.

 

Фірма з чалавекам-аркестрам

Са Славакіі я не з’ехаў дагэтуль і пакуль не планую. За пяць год я працаваў на трох фірмах. Першая знаходзіцца ў малым мястэчку рэгіёну Арава на поўдні Славакіі і не з’яўляецца IT-шнай. Яна вырабляе прамысловае абсталяванне. Мэтай нашага праекта было распрацаваць софт на С для кіравання вялікай машынай, якая рабіла буклеты. Праект вельмі цікавы, але для мяне найперш тым, што без яго я загаварыў бы па-славацку значна пазней.

Колькі нас было ў камандзе? Складанае пытанне! Фактычна трое тых, хто пісаў код. Але адзін быў уладкаваны на няпоўны дзень і адзін – шэф, чалавек-аркестр. Ён цалкам кіраваў праектам, пісаў код, працаваў разам з механічнымі інжэнерамі, мы разам займаліся архітэктурай софту. Агулам у фірме каля 200 чалавек.

Праект прайшоў стадыю, калі быў патрэбны чалавек на поўны дзень, і я сыйшоў.

 

З малога гораду – у сталіцу

З’ехаўшы з Аравы, я накіраваўся у горад Жыліну. На новай працы ўжо не было адчування, што каманда – як вялікая сям’я. Там кіраваліся іншымі прынцыпамі, нашыя погляды з кіраўніцтвам розніліся. Праз год я вырашыў, што ім патрэбны іншы чалавек, а мне – іншая праца.

А далей узнікла праблема малых славацкіх гарадоў: не знаходзілася месца, дзе мне плацілі б столькі ж і было б не менш цікава. У сталіцу я не хацеў – прызвычаіўся да ціхага жыцця, калі вакол няшмат машын, а лес ў 10 хвілінах ад дому.

 

 

Адна праблема Браціславы

У Браціславе пэўныя рэчы мне не падабаліся. Людзі з усіх канцоў Славакіі прыязджаюць на тыдзень, на два і не ўспрымаюць горад як месца, з якім сябе ідэнтыфікуюць. Яны робяць рэчы, якія не рабілі б дома.

Тут паркуюць машыны на тратуарах, а яшчэ два гады таму было складана знайсці кош для смецця. Зараз яны пачалі з’яўляцца, але праблема са смеццем па-ранейшаму ёсць.

 

Браціслава вартая пераезду

Мне давялося пераехаць у Браціславу… І, напэўна, яно таго варта. Нягледзячы ні на што, гэта больш жывы горад, тут больш культурных мерапрыемстваў і працы – хоць другое мне зараз не вельмі актуальна. Побач Вена, можна ездзіць на канцэрты, што я і рабіў пару разоў.

Тут значна цяплей, чым у Беларусі: зімой снег ляжыць тыдзень, максімум два. Амаль пешшу можна дабрацца да Венгрыі і Аўстрыі. Адна праблема – няма ніякіх гор.

Зараз я жыву ў аднапакаёвай кватэры у 10 хвілінах ад цэнтру горада, плачу 430 еўра. Тут ёсць мэбля і ўсё, што трэба.

 

Open source для бізнэсу

Пераехаўшы ў Браціславу, працу я знайшоў праз блог знаёмага. Зараз з’яўляюся self-employed для кампаніі з Кэмбрыджа пад назвай Collabora. Фірма займаецца open source consultancy. Я заўсёды хацеў у гэтую вобласць, але не атрымлівалася. Раней мае працадаўцы абмяжоўваліся толькі выкарыстаннем Linux, зараз жа мы не толькі бярэм, але і даем назад.

Кампанія заснаваная прыхільнікамі Linux, і мы ствараем рашэнні на базе free software для бізнэсу, які хоча карыстацца такім софтам. Мы робім адмысловыя праекты, якія ў той жа час з’яўляюцца адкрытымі.

Зараз займаемся аперацыйнай сістэмай на базе Debian для car entertainment system, якая ў аўтамабілі падтрымлівае GPS, магнітолу і іншае.

 

Як знайсці працу ў Славакіі?

Ранейшыя свае працы я шукаў праз адмысловы партал profesia.sk – адзін з найбуйнейшых, дзе размяшчаюцца прапановы працы. Толькі праблема, як і з кватэрамі: часта трапляеш на агентаў, а яны мала ведаюць пра пазіцыю і часам даюць свае, зусім не рэлевантныя патрабаванням працадаўцы тэсты.

На самой справе для ўладкавання галоўнае ўменні (скілы). У першай фірме, дзе я працаваў, інтэрв’ю доўжылася паўгадзіны, мы абмяркоўвалі тэхнічныя рэчы. І мяне спыталі:  “Окэй, калі вы пачынаеце?” Потым было паўгады бюракратыі.

У другой фірме падобна. На інтэрв’ю ў Alcatel-Lucent (сёння частка Nokia), са мною размаўляла каля васьмі інжынераў, кожны з каторых даваў заданне. Заданні былі не на веданне асноў, а хутчэй на веданне асаблівасцяў працы «жалеза» і ўменне думаць лагічна: «А што б Вы зрабілі, калі б Вам трэба было распрацаваць X, але пры гэтым трэба было браць да ўвагі P і Q?»

На інтэрв’ю ў Collabora інакш: чалавек мусіць паказаць уменні праз удзел у open-source праектах. Людзей, якія працуюць з вольным софтам, бачна па інтэрнэце, і калі яны неадэкватныя – таксама бачна.

Я проста даслаў тое, над чым працаваў. Пытанні тычыліся хутчэй персанальных рэчаў: чым займаўся ў апошніх фірмах, які маю недахопы і што раблю добра.

 

Паўгады бюракратыі дзеля дазволу на пражыванне

Ці было важна, што я беларус? Не, не было ніякіх праблемаў, хіба толькі цяжка прабіцца ў паліцыю. Асабліва ўвосень: шмат студэнтаў з нееўрапейскіх краін.

Каб першы раз паехаць на працу, трэба было ў Славакіі зрабіць некаторыя дакументы: падцверджанне з паліцыі, што ў мяне няма судзімасцяў, і такое ж падцверджанне з Беларусі; дазвол на працаўладкаванне ад Ураду працы; падцверджанне ад чалавека, у якога я буду жыць. Яшчэ мусіў заплаціць каля 200 еўра за апрацоўку заяўкі.

Дакументаў не так многа, але яны робяцца ў розных краінах, і некаторыя з іх мусяць быць не старэйшымі за 30, некаторыя – за 90 дзён. Дакументы мусяць быць пададзеныя ў амбасадзе ў Беларусі – гэта ўсё ўскладняе.

Пасля падачы праходзіць інтэрв’ю з консулам, а мае паперы мусяць даслаць у славацкую паліцыю – і мае недзе згубіліся па дарозе. Кажуць, у Маскве. Усё гэта зацягнулася на паўгады: з лістапада да красавіка.

 

Каму варта пераязджаць?

Варта пераязджаць тым, хто можа знайсці працу. Гэта людзі, спецыялізацыя якіх не завязаная на спецыфіку краіны, дзе яны жывуць ці вучыліся. Інжэнеры, дактары, праграмісты, кухары – гэта окей. Эканамісты могуць, а бухгалтары ці юрысты цяжэй. Цяжка тым, хто мусіць ведаць мову.

Усюды трэба англійская мова ці нямецкая, і трэба добра ведаць славацкую, калі працаваць не ў Браціславе.

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 9
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Читайте также

 

Комментарии

Страницы

Аватар пользователя mike

Что нужно для счастья? Знать Линукс, C++, общаться на английском и быть ...молодым.

Хотя статейки, "як смачна за мяжой" уже изрядно надоели. И смахивает на политику редакции.

 

-2
Аватар пользователя Dmitry

Хотя статейки, "як смачна за мяжой" уже изрядно надоели

На фоне внезапных некрологов смотрятся вполне хорошо). Приятные фото, жаль, для меня не читабельно.

Аватар пользователя mental

Программист может собраться и уехать куда угодно в любой момент. Другие инженеры - не уверен. Да, наши госпредприятия отправляют специалистов в Китай, Среднюю Азию, Азербайджан - но в Европе они не нужны, а в Америке и подавно. Там уже совсем другие технологии и проблемы. ИТ - единственное, что у нас осталось "на выданье".

+1
Аватар пользователя dnki

Понравилось. Особенно фото.

А жениться он где будет?

+1

dnki пишет:

Понравилось. Особенно фото.

А жениться он где будет?


Отменили визы для белорусов в Гонконг. (С)

+1

dnki пишет:

А жениться он где будет?

А Вы как думаете? :)

Аватар пользователя mike

Вопросом на вопрос -- особенности национальной охоты (зачёркнуто) дискуссии?

Аватар пользователя savely

> А Вы как думаете? :)

До 30 не женился - нефиг и начинать. ;)

savely пишет:

> А Вы как думаете? :)

До 30 не женился - нефиг и начинать. ;)

Какая глупость. Это в Беларуси так, да?

mike пишет:

Вопросом на вопрос -- особенности национальной охоты (зачёркнуто) дискуссии?

Таки а почему Вы интересуетесь?

Страницы