Мяне клiчуць Андрэй Шадура. Пяць гадоў таму я цалкам выпадкова пераехаў у Славакію, амаль ў вёсачку. Гэта не была мара, але чаму не? Адпрацаваўшы тры з паловай гады ў мясцовых фірмах, супрацоўнічаю з кэмбрыджскай кампаніяй Сollabora, якая займаецца open source consultancy. Я заўсёды хацеў у гэтую вобласць, дзе можна не толькі браць ад open source, але і даваць.