Лічбавая майстэрня. Як пачаць айці-кар’еру праз лічбавае валанцёрства

Чаму вырашыў напісаць?

Тады, у кастрычніку, я прэзентаваў ініцыятыву - Лічбавая майстэрня, якая заклікана развіваць валанцёрскае ўзаемадзейнне паміж некамерцыйнымі арганізацыямі і айці-спецыялістамі. Тады мы толькі пачалі дзейнічаць, таму мой выступ быў накіраваны на зацікаўленне людзей у айці-валанцёрскай дзейнасці.

Я адзначаў, што сярод відавочных плюсаў удзелу як папаўненне свайго рэзюме працуючымі праектамі, а таксама досвед працы ў рэальных умовах, айці-валанцёрсва дае такія бонусы для тэхнарэй, як накапленне сацыяльных ведаў, якімі у дастатковай меры валодаюць грамадскія арганізацыі. І канешне пры пэўнай зацікаўленасці валанцёр можа пышырыць сваю сетку карысных знаёмстваў. 

На той час к нам прыйшло шквал задач ад ініцыятыў і мы патрохі выкарабківаліся з гэтай завалы, дапамагаючы складаць тэхнічныя заданні, праводзіць аналіз дзейнасці, пастаноўку мэтаў анлайн-прысутнасці арганізацый. Валанцёраў тады не хапала. 

Зараз сітуацыя трохі выпрамілася. У базе мы маем каля 40+ валанцёраў і 50+ заявак ад ініцыятыў. Гэта прапорцыя не ідэальная, бо шмат задач патрабуе 2-3 валанцёры, але ў параўнанні з кастрычнікам справа зрушылася і мае пазітыўны трэнд. 

 

Што мы зрабілі?

За гэтую палову гады мы наладзілі падыход працы з ініцыятывамі і айціваланцёрамі. Зараз мы ведаем з чаго пачаць, як мінімізаваць часовыя выдаткі, а таксама палепшыць камунікацыю. З іншага боку, мы палепшылі сваю інфраструктуру, дадаўшы блог і апісальныя старонкі на сайт. 

Што яшчэ? Нарэшце у лютым мы зрабілі першую рэалку адначасова з ініцыятывамі і валанцёрамі - Буткэмп, дзе атрымалася вельмі інтэнсіўна пракачаць ініцыятывы ў іх разуменні айці-планавання.

Вядома планы на шмат глабальней, але валанцёрскі падыход дыктуе свае плюсы і складанасці. Сярод плюсаў: валанцёры прыходзяць і дапамагаюць рабіць задачы, некаторыя працуюць вельмі актыўна. Сярод недахопаў: гэта тое, што задачы могуць цягнуцца даволі доўга, што ў “звычайных працоўных” умовах можна вырашаць за некалькі гадзін. Таксама сур’ёзным выклікам з’яўляецца жаданне валанцёра актыўна пракачваць свае веды ў дадатак да сваёй асноўнай дзейнасці. Пяройдзем да планаў.

Якія накірункі развіцця ў гэтым годзе?

На гэты год, акрамя стаўшымі ўжо традыцыйнымі кансультацыі і дапамога грамадскім арганізацыям, мы вызначылі тры асноўныя накірункі. 

Першы - гэта развіццё медыя прысутнасці Майстэрні і выхад на новыя аўдыторыі. 

Другі, гэта папаўненне каманды  сістэмным адміністратарам. Зараз мы запускаем сэрвер Майстэрні, дзе гатовы хосціць сайты некамерцыйных ініцыятыў, праектаў і арганізацый, а таксама прадастаўляць пляцоўку для распрацоўкі іх праектаў. Гэта актыўнасць будзе патрабаваць большай увагі, чым сённяшнія нашы магчымасці. 

І трэці, гэта рэалізацыя модуля данэйта для сайтаў некамерцыйных арганізацый. Шэраг размоваў і наша даследванне паказала, што грамадскім арганізацыям не хапае такой прылады для больш актыўнага і аўтаномнага развіцця. 

Вядома, што бізнэс-аналітыкі, бэк-энд і фронт-энд распрацоўшчыкі, а таксама вэб-дызайнеры, ўключышыся ў працу, змогуць актыўна набірацца досведу і развівацца ў вырашэнні задач ініцыятыў. Але гэта не адзіны спосаб удзельнічаць у лічбавым валанцёрстве.

Як трапіць у каманду?

Існуе другі спосаб. Гэта ўдзел у камандзе Лічбавай майстэрні, дзе мы самі дапамагаем ініцыятывам, а таксама развіваем унутраныя праекты. Заявіўшыся, як айці-валанцёр, і паспяхова выканаўшы некалькі задач для грамадскіх ініцыятыў, ёсць рэальная магчымасць патрапіць у каманду Майстэрні. 

Што атрымае ўдзельнік каманды. Перш за усё гэта каласальны досвед калектыўнай працы ў анлайн асяродку з вельмі актыўнымі і пасіянарнымі ўдзельнікамі Лічбавай майстэрні. Па-другое, гэта тэхнічныя і гуманітарныя веды назапашаныя грамадскай арганізацыяй Фаланстэр. Сярод гуманітарных ведаў, гэта кіраванне праектамі, развіццё супольнасцяў, шэраг міжнародных пректаў. 

Чаму мы гэта робім?

Гэта адно з самых частых пытанняў. Па-першае, мы лічым, што грамадства (карыстальнікі) павінны кіраваць тэхналогіямі. Наша дзейнасць менавіта, каб адбывалася перадача ведаў ад айці да грамадскай сферы. Такім чынам, умацоўваецца тэхнічны патэнцыял грамадзянскай суопльнасці. 

Па-другое, нам падабаецца працаваць у міждысцыплінарным асяродку, дзе мы можам эксперыментаваць рознымі метадамі, ствараць новыя формы грамадскіх адносінаў. Напрыклад, узаемадносіны паміж тэхнічнымі гікамі і сацыяльнымі актывістамі, мясцовымі супольнасцямі.

І трэцяе, мы пастаянна вучымся і развіваемся ў розных галінах, як кіраванне праектамі, бізнэс-аналіз, мэнэджэмэнт супльнасцяў, сістэмнае адміністраванне, праграмаванне. Гэта надае нам вялікі патэнцыял у вырашэнні складаных грамадскіх задач. 

Так, каму не хапіла тэкста і спасылак вышэй, можна праглядзець ютуб запіс з кастрычніцкай канфэрэнцыі. І смялей крок у лічбавае валанцёрства.

У допісе выкарыстаны малюнкі ўдзельніцы Лічбавай майстэрні Kler

Версия для печатиВерсия для печати
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Читайте также

 

Комментарии

Аватар пользователя mental

Вот прочитал и одно не понял. ЧТО это и ЗАЧЕМ кому-то туда вступать? Если отвлечься от высоких идей FOSS и прочей пользы для человечества, что волонтерство даст самим волонтерам? Очень туманные плюсы. Лаба от Епама как-то понадежнее будет.

Аватар пользователя talash

вітаю,

навошта - гэта вырашае кожны, але рэальная каштоўнасць і матывацыі апісаны вышэй - рэзюмэ, сацыяльны капітал і досвед рэальных праектаў. карацей, ужо працуючыя над задачамі валанцёры гэта неяк ловяць, магчыма гэта проста не ваш спосаб удзелу ў грамадскай дзейнасці.