Отношение BYNET к белорусскому языку (Голосование)

Страницы

Аватар пользователя Вітаўт
Я думаю, беларускамоўныя надмагільныя каменьні ставіць проста... баяліся. Бо прыйдзе Майк з Усходу і якія магілы пазьнішчае першымі? Якія? У нас страх быць самім сабой з крывёю міліёнаў забітых (расейцамі) беларусаў-ліцьвінаў.

Наш шанец застацца ў вечнасьці - удаваць пад расейца. Прынамсі пасьля сьмерці. Бо калі я паміраю, мне гэты сьвет ужо непатрэбны. Вы, прывід Белнэту, можаце паставіць мне помнік "Вытовт", а не "Вітаўт". Мне гэта ўжо неістотна.

Аватар пользователя Прывід Белнэта
Шаноўны Юсце! Я ўсё ж не стаў бы абвінавачваць у манкурцтве ўсіх нашых рускамоўных беларусаў - як у Бібліі, "...ибо не ведают они, что творят". Калі людзям усё жыццё ўбіваць у галаву, што бел. мова - гэта адстой (што так ці інакш у нас і сёння робіцца, толькі няяўна), яны, барані Божа, і сапраўды могуць паверыць. Дык трэба ж ім давесці, што хлусяць ім! Адмежавацца ад дыскусіі - адмежавацца ад праблемы - але ж яна з таго не знікне...

P. S. Ды і сярод расейцаў далёка не ўсе РНЕ'ўцы ці лімонаўцы, магу Вас запэўніць. Пазьняк, я казаў, нам ужо добра прадэманстраваў, чым можа абярнуцца нацыянальная нецярпімасць!..

Аватар пользователя Прывід Белнэта
Спадзяюся, шаноўны Вітаўт, што мне ўвогуле не спатрэбіцца ставіць Вам помнік... :-)

А наконт "удаваць пад расейца" - спачуваю Вашаму смутку, але ж ачуняйце: калі б мы ўсе так і зрабілі, то ўжо даўно не мы насялялі б гэную зямельку, а якая "западная ветвь великорусского племени"!..

Аватар пользователя Юст
Быў час, калі на расейскай мове размаўлялі толькі дзеці конюха ды кухаркі, хаця іх краіна тады не была пад ігам імперыі, а сама добра ціснула астатніх. Перажывем мы змрочны час Лукамор'я, акрыяе Беларусь! Ужо падымаецца нацыянальнасвядомая моладзь, якая жадае жыць у вольнай краіне. Нават пры такой перакошанай сістэме навучання спецыялістаў здзівіў небывалы конкурс на белмоўныя факультэты. Калі ж гэтай справе надаць належны дзяржаўны накірунак, то адпадзе ўсялякае пытанне пра мову. Вось чаму такі упрты супраціў пятай калоны. Але гісторыю не астановіш!
Аватар пользователя Палівач
"калі хочаце пабачыць надмагільныя камяні на беларускай мове, хадзіцё на Гродзеншчыну ці на Берасцейшчыну"

Бываў на могілках Гарадзеншчыны, але беларускіх надпісаў ня бачыў. Калі і ёсьць, то вельмі мала. А так палова надпісаў па-польску, палова - па-расейску.

"У каталіцкім касцёле ў Маскве кажуць па-польску… "

Па-польску толькі для палякаў. Ёсьць яшчэ і на іншых мовах імша, але асноўная мова ў касьцёлах усяе Расеі - расейская.

Аватар пользователя mike
"Бабушка, а кто же его распял?" "Советы", - не задумываясь, отвечала та. Вот такой вот эпизод моего детства. Однако, к делу.

Привидению Белнета. Спасибо за разбор моего постинга. Но не шлите "съездить посмотреть то-то". Будучи "тутэйшым" по терминологии Бабеля в Бог знает каком колене, я покупал машину, чтобы, помимо прочего, поездить, как следует, по Беларуси и узнать ее получше. И уж, конечно, бывал на о-оочень старых западнобелорусских кладбищах. Но, увы, довоенные православные надгробия - по-русски. Далее. Главное, как Вы пишете, - литературный ВАРИАНТ языка. Заметьте, Вы сами сказали: "ВАРИАНТ". Уже при мне этих ВАРИАНТОВ наплодилось достаточно. От ВАРИАНТА на БТ просто тошнит. И "г" жёсткое, и "с", "ц" твердые, а "ч", наоборот, мягкое. Уж поучились бы у АГЛ, как "ч" произносится.

Согласен, уважаемое Привидение, обобщать снобизм литературнобелорусскоговорящих не верно, но, в основном так оно и есть.

Согласен, уважаемое Привидение, шляхта на Беларуси заговорила по-польски задолго до раздела Польши. Но говорить по-народному ей было западло. Апогей - А.Мицкевич. Результат, который расхл.бываем до сих пор: по фазе польский и русский опережали белорусский.

Витовту. Если Юст согласен с Вами, то он "уважаемый", а Майк, значит, с Востока. "Бо прыйдзе Майк з Усходу і якія магілы пазьнішчае першымі? Якія? У нас страх быць самім сабой...". Во-первых, поляки, как писали надгробия по-польски, так и пишут и не боятся, хотя их русские перебили немало. Во-вторых, Вы правы: белорусы не хотят быть сами собою. Но не потому что кого-то боятся, а потому, что хотят выглядеть получше. И естественно, считающие себя потомками шляхты, забывая вину предков, при этом все валят на Советов, как моя покойная бабушка, о чем см. в начале данного постинга.

Аватар пользователя Partizan
mike- "...все валят на Советов,как моя покойная бабушка..." - В общем, твоя бабушка была глубоко права. ;-)

Одно плохо,что свою правоту она так и не донесла до своего внучка. :-(

Аватар пользователя Вітаўт
Чырвоныя Саветы - гэта сапраўды ці найбольш шкодная ідэалёгія, якая пазьнішчала вельмі шмат і ў фізычным (ХТО МІНСК РАСХ***ЧЫЎ У 1943???), і ў духоўным сэнсе.
Аватар пользователя Андрюха
>>ХТО МІНСК РАСХ***ЧЫЎ У 1943???

И это говорит беларус в высшим(?) образованием!!!? Ганьба!!!!! :))))))

Для тех кто не знает, как-то Вітаўт расскопал нецензурный постинг какого-то русского и решил это использовать как окончательное доказательство превосходства беларусской рассы над "расейцами". Сказал дословно:

"Гэта расеец з вышэйшайшай адукацыяй!"

Я тогда долго смеялся. Витаут! Я ж вижу, вы по сути не глупый человек, а занимаетесь узколобым фашизмом. К Юсту я не обращаюсь -- там болезнь приняла необратимый характер, началась гангрена мозга.

Аватар пользователя Вітаўт
Шаноўны Андруха:

Вось ТОЛЬКІ АДЗІН ДЗЕНЬ, толькі адно бамбаваньне - 1 мая 1943г.

= http://txt.knihi.com/adamovic_an/horad.html = "Каханы горад напісаны ў 1943 г. Найпершым повадам да напісаньня яго былі ўражаньні ад дэманстрацыйнага, «сьвяточнага», але барбарска-бязьлітаснага бамбардаваньня безбароннага й пазбаўленага ўсялякіх ваенных аб'ектаў Менску саветамі ў ноч на 1 траўня 1943 г."

І ЯШЧЭ. Паглядзіце на ЗДЫМКІ пасьля 3-га ліпеня 1944!!! Там дзясятак цэркваў стаіць - НЕКРАНУТЫХ. Ці здымкі Гародні пасьля вяртаньня чырвоных - ТАМ УСЕ ЦЭРКВЫ на мейсцах! Ці вы ведаеце, КАЛІ і ХТО іх узрываў???

Вельмі добра напісаў пра Саветы "студзенцік па імені Майк" пра чырвоных!

Аватар пользователя Андрюха
2 Вітаўт

Вообще-то я не про Минск. В ту войну очень много городов разбомбили (естественно во всем виноваты "паганы маскали" по версии "свядомых"). Но я _абсолютно_ не к этому прицепился.

Мне просто очень понравилось слово "РАСХ***ЧЫЎ" от человка, который совсем недавно говорил: "Гэта расеец з вышэйшайшай адукацыяй!"

Аватар пользователя Юст
Пры бальшавіках вынішчэнне расейскім імперыялізмам беларускай нацыянальнай школы, мовы, культуры дасягнула самага шырокага размаху і драматызму. У засценках НКВД гінулі нашы лепшыя сыны – гонар нацыі. І ад гэтай цяжкой думкі не пазбавіцца, не адолець. Такі стан душы часам робіцца непасільным для нармальнай чалавечай псіхікі. Гэты жах-роспач больш не адпускае, і ты ўжо не пытаеш, а крычыш – крычыш так, каб пачуў увесь белы свет: Людзі! Дык што ж гэта было? Што ж гэта тварылася бальшавікамі на нашай пакутлівай зямлі? Што яны – цвёрдакаменныя, жалезабетонныя – вытваралі з намі, з нашым жыццёвым укладам, з нашай культурай, з нашымі людзьмі?

Гонар нацыі – геніяльны пісьменнік і навуковец, акадэмік Максім Гарэцкі – растраляны бальшавікамі…

Знакаміты празаік, паэт і грамадскі дзеяч, першы старшыня ўрада БССР Цішка Гартны – не вынес здзекаў, у бальшавіцкай турме звар’яцеў і памёр…

Выдатны драматург і празаік, таленавіты рэжысёр і акцёр Уладзіслаў Галубок – загінуў у бальшавіцкіх засценках…

Першы пралетарскі паэт, празаік і драматург Міхась Чарот – растраляны бальшавікамі…

Таленавіты навуковец, літаратар і грамадскі дзеяч акадэмік Язэп Лёсік – растраляны бальшавікамі…

Магутнага таленту празаік Міхась Зарэцкі – растраляны бальшавікамі…

Цудоўны самабытны паэт Уладзімір Хадыка – загінуў ў каменаломнях бальшавіцкай катаргі…

Бліскучы пісьменнік-сатырык Андрэй Мрый (Шашалевіч) у сваіх творах высмейваў бальшавіцкія парадкі – загінуў на бальшавіцкай катарзе… Яго родны брат – таленавіты драматург Васіль Шашалевіч усхваляў бальшавіцкі рэжым – загінуў у бальшавіцкай ссылцы.

Малады празаік, з яўнымі прыкметамі геніяльнасці Лукаш Калюга – растраляны бальшавікамі…

Вялікага таленту празаік і відны грамадскі дзеяч Платон Галавач – растраляны бальшавікамі…

Выдатны паэт-філосаф Уладзімір Жылка – загінуў у бальшавіцкай ссылцы…

Дасканалы літаратурны крытык Адам Бабарэка – загінуў у бальшавіцкай ссылцы…

Высокай творчай культуры Юлій Таўбін – растраляны бальшавікамі…

Таленавіты паэт Валеры Маракоў – растраляны бальшавікамі…

Таленавіты празаік і навуковец Янка Нёманскі – растраляны бальшавікамі…

Самабытны празаік Сымон Баранавых – растраляны бальшавікамі…

Звонкагалосы паэт Алесь Дудар – растраляны бальшавікамі…

Паэт і кінадраматург Анатоль Вольны – растраляны бальшавікамі…

Майстра лірычнай прозы Васіль Коваль – растраляны бальшавікамі…

Вялікая надзея беларускай паэзіі Сяргей Астрэйка – растраляны бальшавікамі…

Паэт Юрка Лявонны – растраляны бальшавікамі…

Паэт Сяргей Дарожны – загінуў на бальшавіцкай катарзе…

Паэт з ласкі божай Михась Багун – загінуў па дарозе на катагу…

Гэты спіс доўжыцца бясконца.

Тут прыведзены толькі адзін прыклад, як бальшавікі расправіліся з нашымі літаратарамі. Гэдакае жудаснае вынішчэнне людзей тварыласяся і ў іншых сферах беларускага жыцця – сярод дзяржаўных, армейскіх і гаспадарчых кіраўнікоў, сярод інжэнераў, медзікаў, настаўнікаў, артыстаў, сярод рабочых і сялян, сярод маладых і сталых.

Толькі некаторым з вышэй названых асобаў было больш за сорак. А ў пагалоўнай большасці гэта былі маладыя людзі ва ўзросце 20 – 35 гадоў. Задумаемся на хвілінку і паспрабуем уявіць: якою б стала сёння (праз семдзесят гадоў ад пачатку генацыду 30-х) беларуская літаратура (і проза, і паэзія, і драматургія, і публіцыстыка) беларуская музыка, тэатр, навука і тэхніка, гаспадарка, калі б не тое павальнае, масавае, пад корань вынішчэнне талентаў? Колькі б яшчэ цудоўных твораў і адкрыццяў падарылі яны свайму народу і ўсяму чалавецтву?! І ляцела б слава пра наш родны край за моры-акіяны! І ставіліся б да нас з павагай іншыя краіны і народы, бо народ паважаюць, перш за ўсё, за яго талент, за яго творчасць, за яго стваральную дзейнасць, а не за гвалт ды разбой дзяржыморды, што размахвае ядзернай дубінай ды мкнецца падмяць пад сябе ўвесь свет, абмыць свае боты ў Індыйскім акіяне. Сотні тысяч таленавітых асоб, якія складалі духоўную і інтэлектуальную эліту Беларусі, былі знішчаны толькі за тое, што адважваліся паказаць сябе свядомымі грамадзянамі сваёй краіны, прадстаўнікамі сваёй нацыянальнай культуры, носьбітамі сваёй самабытнай духоўнасці, праявіць пачуццё нацыянальнай годнасці, загаварыць сваёй роднай мовай. Далучым да іх яшчэ сотні тысяч рабочых і сялян – самых лепшых, працавітых і разумных. Яны не былі зладзюгамі і басякамі, п’янтосамі і лайдакамі. Але іх выкарчавалі – гэтак жа, як і нацыянальную інтэлегенцыю.

Каму ж так заміналі нашы лепшыя беларускія сыны? Каму так да спадобы і неабходна была нацыянальная трагедыя беларусаў? Метадычна і рэгулярна наязджала з Масквы Ваенная Калегія Вярхоўнага суда СССР і чыніла на нашай зямлі сваю гнюсную і злачынную справу. Так у адзін восеньскі дзень 1937 г. яны прысудзілі да растрэлу адразу аж васемнаццаць паэтаў і пісьменнікаў Беларусі. Янку Купалу зберагло ад расправы толькі тое, што ён першым з беларусаў быў узнагароджаны ордэнам Леніна. І калі сёння ўсялікія Андрухі і К* бяруцца з відам докі судзіць пра мову, то трэба хаця б дакладна ведаць тое, за што бярэшся.

Аватар пользователя Юст
Дзе б сёння была руская культура, калі б беларусы (ці хто іншы) у свой час знішчылі, скажам, Талстога, Тургенева, Чэхава, Чайкоўскага, Станіслаўскага, Шаляпіна ды плюс яшчэ імён з сорак? А калі б знішчылі тысячы? Задумайцеся над гэтым тыя, хто так любіць ганьбіць усё беларускае, калі ў вас галава не толькі для таго, каб есці.
Аватар пользователя mike
Большевизм - один из синонимов нетерпимости и понятие интернациональное, а не русское. Большевики перебили не только уйму белорусских культурных деяелей, но и русских, и польских, и литовских, и украинских, и др., и др. Можно долго перечислять списки убиенных. То, что большевики не покаялись, как это пришлось сделать немцам, - отдельный разговор. Советы не ставили задачу уничтожения какого-либо языка. Они просто уничтожали любого, в ком хоть немного подозревали носителя чуждых им мыслей. А то и просто брали ни за что, т.к. была нужна рабсила.

Наоборот, при Советах белорусскости было больше, чем сейчас.

Зря,Андрюха, Юста обижаешь. У него просто ностальгия.

Аватар пользователя Вітаўт
Прабачце, я не пра маскалёў, я пра ЧЫРВОНЫЯ САВЕТЫ. Калі б у Вас, Андруха, хапіла цярпеньня прачытаць пару старонак гэнага раману "Каханы Горад", то вы бы даведаліся, што 1 мая 1943 Мінск бамбавалі САМІ беларусы, нават карэнныя МІНЧУКІ. Бамбавалі свае ўласныя дамы. Але беларусы ЧЫРВОНЫЯ. Вось у чым рэч.
Аватар пользователя vova
vot tut proignorirovali moy post i prodolzhaete govorit o sovsem drugom vopros to ne o otnosheniy k bel iaziku a otnosheniu belneta k nemu a eto v pervuiu ochered vopros tehnicheski

vchera posmotrel v svoey lubimoy proge

REGCLEANER.EXE rekomenduiu ochen oblegchaet zhizn pod windovs tak vot tam est podderzhka 37 iazikov chego tam tolk net pochti vse slabianskie i ne tolko polski ukrainski bolgarski no i serbski makedonski GALICIYSKI? catalonski i t.d i t.p.

a belorusskogo net CHAMU?

tamu shto tee kto znaiut belorusski zdes izgoliaiutsia vmesto togo chobi delo delat

ia emu pomoch ne mogu u menia po nemu3 v shkole bilo

sozdali bi gruppu entuziastov i besplatno bo predlagali delat belorusskiy langvige support ko vsem programam na dele eto netrudno

perevesti pllistika s na belorusskiy (a potom i dengi pridut)

no vi zhe intilligenti(rugatelstvo0 vamzhe nado chtob vam hto-to uslovia sozdaval i t.d

est polmo prog s podderzhkoy iazikov na kotorih govoriat gorazdo menshe ludey chem na belorusskom a na nem net

tak chto realnie protivniki belorusskogo v belnete eto kak raz te kto iakobi ego zaschischaet

Аватар пользователя Partizan
Вітаўт- "беларусы ЧЫРВОНЫЯ. Вось у чым рэч."- верно,для ЧЫРВОНЫХ нет преград ни в чем. Джержинский использовал ОТРАВЛЯЮЩИЙ ГАЗ против своих(!) же тамбовских крестьян - это единственный случай в мире! (применительно к гражданским войнам).
Аватар пользователя Андрюха
2 Вітаўт

Вы меня разочеровали. В последний китайский раз объясняю. Я прицепился сугубо к вашему выражению "РАСХ***ЧЫЎ". То есть русских за использование подобных слов считаете быдлом, а беларусам (в вашем лице) употребление подобных слов абсолютно простительно. Двойной стандарт ;) Предпологаю, что вы давно меня поняли, но просто лениво оправдываться.

По поводу книги. Если это правда, то это ужасно. Как впрочем и все происходящее во второй мировой войне. Да и вообще в первой половине 20-го века. Это потом мир стал белым и пушистым (во всяком случае некоторая его часть). А до этого Cталин держал пол страны в лагерях, цивилизованые немцы жгли евреев в печах, а американцы сначала говорили что так и надо а потом разбрасывали на мирные города атомные бомбы (они кстати в это же время активно ассимилировали гаваи, после чего местное население сократилось в 10 раз)

Поверьте на слово, беларусы - далеко не самые обиженые в этом мире. И даже сейчас живут лучше _очень_ многих стран. И хватит уже хныкать

2 Mike

>>Большевизм - один из синонимов нетерпимости и понятие интернациональное, а не русское

Абсолютли

>>Наоборот, при Советах белорусскости было больше, чем сейчас

Трудно сказать. Смотря какой период брать. Мои бабушка и дедушка в конце 30-х заканчивали беларускую школу (под витебском). По-русски плохо говорили, а писали вообще ужасно. Когда пришло время поступать в Минск в мединститут, то все экзамены были на русском (профессорский состав был из россии). Пришлось быстро переучиться. А после уптреблять беларуский было уже негде :(

>>Зря, Андрюха, Юста обижаешь. У него просто ностальгия

Когда человек пишет с таким пафосом, он либо подлец либо дурак. Поскольку Юст не политик, то приходится предположить второе. Я не очень понимаю людей, которые абсолютно все говорят серьезно, не могут улыбнуться, пошутить сами над собой или признать свои ошибки (хотя б мелочь какую). Такие люди чрезвычайно занудные дураки. Если б Юст рекламировал достоинства масло "рама", то он бы делал это с таким же занудсвтом и пафосом, как он говорит сейчас про белмову.

Юст, расслабтесь, выпейте пива и все отпустит! :) Я вам искренне добра желаю!!

Аватар пользователя Прывід Белнэта
2 Юст:

“Перажывем мы змрочны час Лукамор'я, акрыяе Беларусь! Ужо падымаецца нацыянальнасвядомая моладзь, якая жадае жыць у вольнай краіне. Нават пры такой перакошанай сістэме навучання спецыялістаў здзівіў небывалы конкурс на белмоўныя факультэты. Калі ж гэтай справе надаць належны дзяржаўны накірунак, то адпадзе ўсялякае пытанне пра мову. Вось чаму такі упрты супраціў пятай калоны. Але гісторыю не астановіш!”

Шаноўны Юсце! Не зразумеў, каго Вы называеце “пятай калонай”: калі нашых апанентаў на гэтым форуме, супраць якіх досыць рэзка выказваліся, то я сумняваюся, што яны, пры ўсёй сваёй рускамоўнасці, хацелі б жыць у несвабоднай і занядбанай краіне. Калі людзей з улады - думаю, тут усё прасцей: упарты супраціў нацыянальна арыентаваным сілам тут не столькі вынік нянавісці да гэтай самай іх нацыянальнай арыентаванасці, колькі звычайнае нежаданне дзяліцца уладай.

Наконт вынішчэння беларусаў бальшавікамі – згодны з Вамі наконт таго, што нас пазбавілі, можа, лепшай часткі грамадства, і наконт таго, што нам дасталося, мо, болей за астатніх (з 2000 знішчаных падчас рэпрэсіяў пісьменнікаў усё ж такі 500 былі беларусамі…). Але цалкам згодны я і з Майкам, што бальшавізм “понятие интернациональное, а не русское”. Усё ж расейскія бальшавікі знішчалі не толькі беларусаў, літоўцаў, украінцаў і інш., але і сваіх жа – рускіх, і нават рускіх бальшавікоў. А на беларускіх касцях і самі беларусы патанчылі добра! Калі ўжо сталі казаць пра пісьменнікаў, дык узгадайце адное “слаўнае імя” - Лукаш Бэндэ. Гэта ж ён, наш “братка-беларус”, здаваў нашых жа літаратараў “пачкамі” (пэўна, многіх з тых, каго Вы пералічылі). І не адзін ён такі быў, канешне ж… Дарэчы тут і словы шаноўнага Вітаўта: “ 1 мая 1943 Мінск бамбавалі САМІ беларусы, нават карэнныя МІНЧУКІ. Бамбавалі свае ўласныя дамы. Але беларусы ЧЫРВОНЫЯ. Вось у чым рэч.”

2 mike (вечный студент):

“Спасибо за разбор моего постинга.”

Няма за што.

“Но не шлите "съездить посмотреть то-то". Будучи "тутэйшым" по терминологии Бабеля в Бог знает каком колене, я покупал машину, чтобы, помимо прочего, поездить, как следует, по Беларуси и узнать ее получше. И уж, конечно, бывал на о-оочень старых западнобелорусских кладбищах. Но, увы, довоенные православные надгробия - по-русски.”

Па сутнасці, гэта справы не мяняе. Няўжо Вы будзеце сцвярджаць, што беларускіх надмагільных камянёў ніколі не было?..

“Далее. Главное, как Вы пишете, - литературный ВАРИАНТ языка. Заметьте, Вы сами сказали: "ВАРИАНТ". Уже при мне этих ВАРИАНТОВ наплодилось достаточно. От ВАРИАНТА на БТ просто тошнит. И "г" жёсткое, и "с", "ц" твердые, а "ч", наоборот, мягкое. Уж поучились бы у АГЛ, как "ч" произносится.”

На БТ… Ха! Не звяртайце Вы ўвагі на дурное!! Варыянтам мовы я магу назваць толькі такі феномен, які грунтуецца на пэўных інтра- і экстралінгвістычных фактарах, культуралагічнай падставе, ці як тут сказаць... А калі нехта не ўмее правільна вымаўляць гукі, гэта ўжо маўленчы валюнтарызм, і такое “варыянтам мовы” я называць не адважыўся б...

“Согласен, уважаемое Привидение, обобщать снобизм литературнобелорусскоговорящих не верно, но, в основном так оно и есть.”

Хацелася б спадзявацца, што ўсё ж не “в основном”. Проста тое, што непрыемнае, найбольш заўважнае…

2 Андрюха (дэвелопер):

“Поверьте на слово, беларусы - далеко не самые обиженые в этом мире. И даже сейчас живут лучше _очень_ многих стран. И хватит уже хныкать.”

Ну канешне… З “Долины силиконовых сисек” росквіт Беларускай дзяржавы, пэўна, асабліва добра заўважны...

2 vova (doktor):

“vot tut proignorirovali moy post i prodolzhaete govorit o sovsem drugom vopros to ne o otnosheniy k bel iaziku a otnosheniu belneta k nemu a eto v pervuiu ochered vopros tehnicheski.”

Як бачыце, гаворка выйшла на больш глабальны ўзровень, чымся проста бел. мова ў інтэрнэце…

“ tee kto znaiut belorusski zdes izgoliaiutsia vmesto togo chobi delo delat

ia emu pomoch ne mogu u menia po nemu3 v shkole bilo

sozdali bi gruppu entuziastov i besplatno bo predlagali delat belorusskiy langvige support ko vsem programam na dele eto netrudno

perevesti pllistika s na belorusskiy (a potom i dengi pridut)

no vi zhe intilligenti(rugatelstvo0 vamzhe nado chtob vam hto-to uslovia sozdaval i t.d

est polmo prog s podderzhkoy iazikov na kotorih govoriat gorazdo menshe ludey chem na belorusskom a na nem net.”

Усё гэта не так проста арганізаваць, насамрэч. Але ўсё гэта было б зроблена, калі б сітуацыя з бел. мовай у краіне была лепшая… Магчыма, гэта і будзе зроблена, калі знойдуцца ахвотныя і кампетэнтныя ў галіне праграмавання людзі. Бо беларускамоўных сайтаў ужо нямала. Значыцца, будзе і гэта… Вам – дзякуй за ідэю. Але выснова “tak chto realnie protivniki belorusskogo v belnete eto kak raz te kto iakobi ego zaschischaet” занадта катэгарычная і таму, безумоўна, памылковая…

Аватар пользователя Просты хлопец (им и работаю)
Не хлопцы! Мова наша как мова, но несоременная она. Хорошая, родная, но история уже состоялась. Основной и единственной она уже не будет никогда. Но есть же у нас шоу-мэны, которые ее очнь недурно используют. Например, малышка Грибалева или хлопец с бородкой, что вел "видзьмо-невидзьмо". Вспомните Мулявина. А мои "коллеги" - простыя хлопцы "Саша и Сярожа" - м а л а й ц ы (ну я в смысле не малайцы, а малодцы, ти малайдцы, ти маладцы)! Мове быть! Но не везде, но осторожно, но быть, ну иногда, ну может быть... Ну, я думаю, вот так!
Аватар пользователя mike
Уважаемое Привидение, может быть Вам это и не интересно, но белоруссские надгробия есть, очень мало, но в основном, там лежат или деятели белорусской культуры и ...КРАСНЫЕ. Вот так.
Аватар пользователя Инкогнито
Уважаемые господа,

Подскажите пожалуйста, ссылки, где можно найти стихи про Беларусь на белорусском языке.

Ребенку в школу нужно - а я ничего найти не смогла.

Заранее благодарна.

Аватар пользователя Инкогнито
Усё гэта не так проста арганізаваць, насамрэч.

podskazivaiu use ochen prosta daley niama kudi

zahodish v svoy komp vo vseh programmah est ssilka proizvoditelia i milish pismo mol hochu besplatnoperevesti vashu programmu ( nachni s malenkih) tipa regcleaner ili windovs comander

oni esli soglasiatsia obichno vinosiat tvoy mail chtobi i drugie tebia znali

proidis po saitam freesoft tam eto tozhe poidet i samoe glavnoe nikakogo otnoshenia ni k sostoianiu v belorussii ni v belnete no kazhdiy skachavshiy progu smozhet bellarusifitsirovat ee

vse prosto esli hotet

Аватар пользователя Вітаўт
Incognito 16:25: http://www.knihi.com/ і абіраеце разьдзел "вершы\паэзія".

Андруха, анічога вы не зразумелі. У той цытаце расейца obscene language - гэта толькі дробнюткі штрышок; дэталь, якая дадае калярыту ўжо гатоваму малюнку. Галоўнае тое, што эўрапэйская дзяржава, якая мае ВНП і культурны патэнцыял, большы, чым уся іхная Расейская Фэдэрацыя, параўноўваецца з краінай пад назвай Манголія. Другая частка - пра Праханова. І толькі потым - мацюк.

Уласна я не саромлюся обцэннай лексыкі і ўспрымаю яе спакойна. Сам зрэдчасу выкарыстоўваю ў адпаведным кантэксьце.

Аватар пользователя несьвядомы
Дарэчы, для тых, хто цікавіўся беларускім сафтом, хацеў бы зьвярнуць увагу на наступныя два сайты:

http://belarussoft.euro.ru/ - паглядзіце гэты сьпіс перад тым, як пачнеце пераклад. Мо ўжо існуе беларуская вэрсія.

http://www.mathmatrix.narod.ru/IndexB.html - гэта хутчэй для праграмэраў-матэматыкаў. Але мне, напрыклад, вельмі цікава.

Аватар пользователя vova
dlia togo chtobi znat o belarusskoy versii nado ne na sait hodit a naiti ee v distribiutive pogrammi v moem kompr regcleaner vidit 89 prog i ni odnoy s beliazom

no za ssilki spasibo(dziakuy)

ia kstati zhivu seychas v strane gde eti idei pobedili ivrit na kotorom ne govorili 2000 let vostanovili on gosudarstvenni iazik i rodivshiesia tut obichno drugoga iaz ika i ne znaiut

chto ia skazhu zhit mozhno rabotat ochen neudobno t.e na rabote primeniaiutsia amerikanskie termini a ofitsialno (na ekzamenah naprimer tolko ivritskie)

suschestvuet akademia ivrita kotoraia perevodit vse termini po suti vidumivaet t .k ih nikogda ne bilo

chto interesn pochti doslovni perevod sovetskih terminov 40-50 60 godov i esli russkiy doktor natknuvshis na skazhem krovianie dosochki vspominaet krovianie plastinki a chto eto trombociti on v grodno uchil esli u americantsa est plattelets i on s trudom dogadaetsia chto eto to u poluchivshego izrailskoe obrazovania doktora obichno nachinaiutsia trudnosti i eto esche legki primer est slova kotorie ne znaet nikt krome teh kto voprosi k ekzamenam pishet ia kak-to 50 doktoov iz 17 stran radi interesa sprosil (sam uzhe ne pomnu chto imenno ) i nikto ni ni a kogda uznali perevod vse dokazival chto eto e sovsem-to zanchenie ili sovsem ne to

tak chto nado opredelitsia chto s termilnologiey

Аватар пользователя Инкогнито
Vova:: Маеце рацыю. Дарэчы, калі не бачылі, цікавыя артыкулы пра габрэяў Беларусі::

http://www.pravapis.org/art_jewish_belarus.asp

http://www.pravapis.org/art_jew_belarusian.asp

http://www.pravapis.org/art_hebrew1.asp

Аватар пользователя Инкогнито
http://www.jv16.org/ ia tut pisal o regcleaner a zaglinul v dokumentatsiu i cht vizhhu:

DO NOT send him language packs either!!!

t.e vo pervih izviniaius za oshibochku no vo vtorih tema to okazivaetsia ne tolko dlia belneta aktualno

a progu ot dushi rekomenduiu ia na svoem vpolne uhozhennom kompe cherez nedelu posle togo formata i postanovki vsego zanovo nashel 249 oshibochnih i nenuzhnih zapisey v reestre i eto posle nortnov checkitov i esche kuchi proverok

Аватар пользователя mike
По белорусскости помимо царизма и сталинизма нанесли удары: православие, полонизация шляхты, сотрудничество ЦБР с немцами. Но насильно белоорусов в православие не тянули, насильно никто не заставлял шляхту говорить по-польски, насильно немцы ЦБР не формировали. Вот и получается, что в падении белорусскости и, как результат, в непопулярности белорусского языка виноваты прежде всего сами белорусы. Советы как раз пытались возродить эту самую белорусскость, по-своему, конечно. А теперь я выскажу то, за что мне некоторые морду бы набили.

Белорусы - этническая прослойка между поляками и русскими, причем прослойка с ослабленным самосознанием. Отсюда и все проблемы, в том числе и с языком.

Аватар пользователя несьвядомы
"насильно белоорусов в православие не тянули"

Зьдзекваесься Майк? Я адразу бачу, як Пётр І САМ назірае за тым, як падкладаюць дынаміт пад НАШУ Сафію ў Полацку і думае: "яны ў нас усе дабраахвотна праваслаўнымі стануць".

Майк, вы хоць кніжкі пачытайце якія, перад тым як на форуме ў мэнтарскім тоне гісторыю выкладаць. Беларусь ніколі да апошняга часу (прыкладна 150 гадоў рас.ак.) не была праваслаўнай.

Страницы