Папулярны антывірус Ad-Aware атрымаў беларускую лакалізацыю

Выйшла абноўленая лінейка антывіруснага праграмнага забеспячэння ад вядомай антывіруснай кампаніі Lavasoft з беларускай лакалізацыяй. 11 версія прадукту прадстаўлена ў 4 варыянтах. Як мяркуецца, найбольш папулярным будзе бясплатны антывірус Ad-Aware Free Antivirus+. Яго мы і разгледзім у нашым аглядзе.

У параўнанні з 10 версіяй, 11 была кардынальна перароблена. Найперш, быў перароблены інтэрфейс праграмы, выкананы ў стылі Windows 8 і прыстасаваны для сенсарных манітораў. Інтэрфейс праграмы выкананы ў мяккіх светлых колерах. Навігацыя па праграме вельмі зручная па прычыне таго, што кожная функцыя мае буйныя паўзункі, якія не нагрувашчваюцца адзін на аднаго. Увогуле, неабходна зазначыць, что стваральнікі прадукту пайшлі па шляху мінімалізму, г.зн. мінімум намаганняў ад карыстальніка – «усталяваў-і-забыў».

Кардынальную перабудову зазналі таксама антывірусныя кампаненты прадукту. Lavasoft адмовілася ад антывіруснага рухавіка Vipre на карысць, бадай што, найпапулярнейшага рухавіка ад Bitdefender, вядомага выключна высокімі паказчыкамі ў выяўленні шкоднасных праграм. Апошні дапоўнены ўласным, можна сказаць, легендарным антышпіёнам ад Lavasoft.

Трэба сказать, што гэтая звязка аказалася вельмі ўдалай: у нядаўніх тэстах прадукт ад Lavasoft паказаў вельмі высокі ўзроень выяўлення вірусаў, нават вышэй за многія знакамітыя антывірусныя прадукты.

Многія карыстальнікі, акрамя антывірусных якасцей праграм бяспекі, значную ўвагу надаюць таму, наколькі антывірус замаруджвае работу кампутара. Трэба адзначыць, што адразу пасля выхаду версіі 11, з'яўляліся водгукі карыстальнікаў, што прадукт даволі «цяжкі». Напэўна, увага да зваротнай сувязі з карыстальнікамі прымусіла Lavasoft аператыўна выпусціць версію 11.1. Пасля яе выхаду Ad-Aware Free

 

Antivirus+ значна «палягчэў», і цяпер яго прысутнасць у сістэме амаль не заўважная.

Такім чынам, Ad-Aware Free Antivirus+ дае надзейную базавую абарону кампутара, дастатковую для большасці карыстальнікаў. Ён можа быць усталяваны як самастойны прадукт, так і ў рэжыме сумяшчальнасці: калі на вашым кампутары ўжо ўсталявана антывірусная праграма, вы можаце ўсталяваць дадаткова Ad-Aware Free Antivirus+ у якасці сканера для перыядычных праверак ПК на наяўнасць шкоднаснага праграмнага забеспячэння.

Падсумоўваючы, скажам, што новы бясплатны антывірус ад Lavasoft аказаўся вельмі ўдалай распрацоўкай, які можна смела рэкамендаваць у якасці базавай абароны ПК.

Алесь

Версия для печатиВерсия для печати

Регион: 

Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Читайте также