Вікіпедыя: як кіраваць ведамі і даведацца пра Беларусь

Маладзёжная арганізацыя Фаланстэр і вікіпедысты пачынаюць праект “Вікі-дапаможнік. Кіруй ведамі!” На працягу ліпеня, жніўня і верасня будзе стварацца брашура для пачаткоўца ў Вікіпедыі і разгортвацца шэраг актыўнасцей.

Ці чыталі вы калі-небудзь беларускую Вікіпедыю? Хто такія вікі-рэдактары і што такое вікі-супольнасць? Як запампаваць фота ці малюнак у Вікіпедыю? Дзе пачытаць больш пра беларускія з’явы, падзеі і асобаў на беларускай мове?

Згодна з даследаваннем, праведзеным агранізатарамі праекта, гэтыя пытанні цікавяць розных людзей, але знайсці адказы на іх не заўсёды проста. Вікі-дапаможнік, які будзе стварацца талакой - усімі жадаючымі, зможа не толькі адказаць на вышэй пазначаныя пытанні проста і зразумела, але і прыцягнуць увагу да сучасных спосабаў кіравання ведамі, стану беларускай культуры і мовы.

“Не мае значэння, кім вы працуеце: журналістам ці праграмістам, гісторыкам ці патолагаанатамам, юрыстам ці навукоўцам — у Вікіпедыі ўсе маюць роўныя магчымасці, усе могуць быць рэдактарамі. Праект накіраваны на ўсіх, хто стварае новыя веды і цікавіцца сучаснымі тэхналогіямі ў кіраванні ведамі”, — распавядаюць стваральнікі Вікі-дапаможніка.

Гатовы дапаможнік будзе распаўсюджвацца ў лічбавым і друкаваным стане бескаштоўна пад свабоднай ліцэнзіяй, гэта значыць, кожны можа працягнуць яго далейшае развіццё.

Далучыцца да каманды валанцёраў можна на платформе talaka.by, ці звязаўшыся па пошце [email protected] і па тэлефоне +375 29 8602312

ДАВЕДКА

Фаланстэр — арганізацыя пра інтэрнет і грамадства, якая дапамагае развівацца ініцыятывам грамадзян праз лічбавыя тэхналогіі.

Регион: 

Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Комментарии

Аватар пользователя Al

Очередной сизифов труд. Для чего отгораживаться от всего мира?

Аватар пользователя mike

Нет, al. Кому нравится писать на белорусском -- пусть пишут! (Хотя лично я считаю белорусский диалектом русского.)

mike > Хотя лично я считаю белорусский диалектом русского.

В современном языкознание принято: ВСЕ европейские ЯЗЫКИ РАВНЫ И ПРОИСХОДЯТ ОТ ЕДИНОГО ПРЕДКА. - То есть все растут из ОДНОГО корня!

Кстати:

Литовский - язык в котором БОЛЬШЕ всего осталось слов из ОБЩЕГО праязыка для всех европейский языков. - То есть он меньше всех изменился. Сравнительно, конечно.

Английский - язык в котором МЕНЬШЕ всего осталось слов из ОБЩЕГО праязыка для всех европейский языков. - То есть он больше всех изменился. Сравнительно, конечно.