Як запусціць Android на тэлевізары “Гарызонт”

Напісаць гэты артыкул мяне натхніла тое, што прагрэс у наш час ідзе проста кіламетровымі крокамі. Яшчэ здаецца ўчора мы з захапленнем чакалі новы мастацкі фільм на відэакасеце VHS фармату, а сёння без праблем можна загрузіць камп’ютар, адкрыць любы браўзер і знайсці амаль любы фільм ці музычную кампазіцыю. Напэўна ў вас ці ў вашых сваякоў дзе-небудзь у шафе ці ў кладоўцы стаіць стары тэлевізар з прамянёвай трубкай, які вы не выкарыстоўвалі прынамсі гадоў 10 і які добра можа служыць вам яшчэ вельмі доўга. Ну што ж… надышоў час  даць яму другое жыццё!

У гэтым артыкуле я падрабязна растлумачу, як убачыць адну з самых папулярных аперацыйных сістэм (далей АС) Android на самым “пажылым” тэлевізары, які мае на сваім “борце” толькі раздым SCART. А гэта дазваляе больш за 100 тэлевізійных каналаў пры адпаведным падключэнні інтэрнэт[1]. Для прагляду каналаў я звычайна карыстаюся torrent-тэхналогіяй, якая найбольш прагрэсіўная ў наш час. Адна з самых папулярных праграм, якую можна знайсці ў сеціве для прагляду тэлевізійных праграм з’яўляецца Torrent Stream Controller. На колькі мне вядома праграма адсутнічае ў каталогу Google Play, але можна спампаваць усталёвачны APK файл і ўсталяваць праграму ўручную. Як гэта зрабіць чытайце тут.

Раздым SCART

Свой артыкул я так назваў не выпадкова. Амаль кожны тэлевізар пасля 1984 года быў абстраляны ўніверсальным раздымам SCART, які можна сустрэць і на сучасных тэлевізарах. Напрыклад, мой 42 цалявы тэлевізар LG 2014 года выпуску таксама мае дадзены раздым. А з моманту выпуску першых тэлевізараў для якіх раздым SCART стаў стандартам прайшло ўжо больш за 30 гадоў! Дадзены раздым на тэлевізарах айчыннай вытворчасці (Гарызонт, Віцязь) з’явіўся прыблізна пасля 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Таму, з вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што ваш тэлевізар таксама будзе абсталяваны ім. І так пачынаем…

 

Спадзяюся, што тэлевізар ачышчаны ад пылу і чакае свайго другога жыцця. Самы час выбраць мікракамп’ютар, які і будзе “мозгам” усёй нашай сістэмы. Прыблізна пасля 2012 года, калі АС Android ужо была даволі папулярная на рынку пачалі з’яўляцца цікавыя прыстаўкі, якія падключаліся да сучаснага тэлевізара пры дапамозе HDMI-парта і дазвалялі бачыць Android непасрэдна на вашым тэлевізары. А гэта магчымасць карыстацца гігабайтамі мультымедыйнай інфармацыі. Мая Android прыстаўка каштавала мне на eBay 40 $ і абсталяваная HDMI, RCA, RJ-45 партамі і WiFi-модулем. Падтрымлівае тэхналогію OTG (магчымасць падключэння клавіятуры, мышкі, флэшкі і г.д.) і мае порт для SD карт памяці. Я раю выбіраць прыстаўку менавіта з RJ-45 портам. Не ўсе такія прылады стабільна працуюць праз WiFi сувязь. З маёй папярэдняй прыстаўка менавіта так і было…

Адна са шматлікіх прыставак на АС Android

Большасць сучасных прыладаў усё ж такі не маюць SCART-порт і тут на дапамогу прыходзіць адпаведны перахаднік, які аб’ядноўвае ў сабе SCART і HDMI. Дадзены перехаднік каштуе зусім не танна (каля 35 $), але дазваляе падключыць да вашага старога тэлевізара практычна любую сучасную прыладу з HDMI-портам.

 

Канвертар SCART-HDMI

Для тэста я ўзяў два тэлевізара айчыннай вытворчасці Гарызонт 51 CTV-419 D і Гарызонт 21BF42. Першы тэлевізар быў выпушчаны на пачатку 90-х гадоў другі на пачатку 2000-х. Канвертар выдатна змог канвертаваць відарыс з прыстаўкі Android і перадаць яго на тэлевізар (глядзім скрыншоты ніжэй), але ў Гарызонт 51 CTV-419 D узнікла праблема з перадачай сігналу ў колеры.

 

Запушчаны Android на тэлевізары Гарызонт 51 CTV-419 D

Запушчаны Android на тэлевізары Гарызонт 21BF42

Такім чынам, канвертар выдатна падыходзіць, калі да тэлевізара, які не мае HDMI-порт трэба падключыць сучаснае абсталяванне. Больш сучасныя тэлевізары з прамянёвай трубкай (CRT) абсталяваныя таксама раздымам “цюльпан” праз які таксама можна падключыць прыстаўку з Android (мая мадэль апрача HDMI кабелю мела таксама шнур “цюльпан” для падключэння да тэлевізара) і можна абмежавацца толькі гэтым тыпам падключэння. У выпадку, калі трэба падключыць сучаснае абсталяванне да старых тэлевізараў, то HDMI-SCART будзе лепшым спосабам развязаць праблему.

Аляксандр Кошаль

Skype#: bor.name

Email: callmebor@gmail.com

Viber: +375295633090

[1] Увага! Падключэнне да сеткі інтэрнэт павінна быць не менш за 2 мбіт/сек, каб мець магчымасць глядзець большасць тэлевізійных каналаў у SD-якасці. І не менш за 6-8 мбіт/сек, каб мець магчымасць глядзець тэлевізійныя каналы ў HD-якасці.

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Читайте также

 

Комментарии

Страницы

Аватар пользователя dnki

Статья забавна тем, что автор посмотрел на вопрос под нестандартным углом.

Аватар пользователя Al

Как эксперимент - само то. Если есть лишние время и деньги. Практически - нет смысла.

Аватар пользователя as99

На фотографии комплекта виден шнурок AV.

Переходник AV - SCART стОит около 3-х УЕ.

Всё!

Аватар пользователя savely

Бинго! :) 

Галстук штопать -- это по-нашему!

Нда... Надеюсь эту статью не переведут на другие языки. А то ведь ржать с нас будут. У кого-то эти телевизоры еще работают и кондеры армянские не посохли? Диво. Надо еще попробовать подключить к ламповому труЪ. Для теплого звука и изображения.  Помню, в самом конце 80-х у меня это со "Спектрумом" получалось.

Особенно актуален в такой связке просмотр каналов в качестве ХД. А фулл ХД пойдет?

але ў Гарызонт 51 CTV-419 D узнікла праблема з перадачай сігналу ў колеры.

Разумеется. Поскольку выходной сигнал кодирован в PAL. Ждем статьи о установке в этот телевизор декодера. :) Могу поделиться опытом. Если кто найдет работающий декодер.

Аватар пользователя dkhramov

Если интересно, у меня такой телик работает. С 2005 года.

Страницы