Вынікі конкурса “Пераклад Drupal”

Конкурс “Пераклад Drupal”,  арганізаваны маладзёжнай арганізацыяй Фаланстэр, скончыўся. У суботу - 7 красавіка - адбудзецца заключная сустрэча, на якой будуць падведены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы.

На працягу сакавіка-красавіка з англійскай на беларускую мову было перакладзена каля 3000 радкоў ядра Drupal. Удзел анлайн і на агульных сустрэчах прынялі самыя розныя людзі: праграмісты, лінгвісты, філолагі і проста неабыякавыя.

 “Пераклад быў неабходны ў першую чаргу для тых, хто перакладаў. Магчыма, беларуская лакалізацыя будзе выкарыстоўвацца на практыцы прасунутымі карыстальнікамі. Ці гатовы я перакладаць далей? Калі будзе час і жаданне - будзе і пераклад!”, - кажа пераможца конкурса Канстанцін.

Арганізатары задаволеныя вынікамі, але лічаць, што праца яшчэ не скончана. Сваімі ўражаннямі дзеліцца адна з мадэратараў конкурса Людміла: “Зараз паўсюль можна сустрэць сацыяльныя рэкламы “Вывучай родную мову”. Пераклад Drupal – больш глыбокі падыход. Ён адразу дае магчымасць паглыблення ў моўны асяродак. Гэта значыць, што людзі адразу пачынаюць размаўляць або пісаць на беларускай мове, а не толькі думаць, што было б не дрэнна калі-небудзь пачаць”.

Фаланстэр чакае ўдзельнікаў і зацікаўленных 7 красавіка а 19.00 па адрасе: вул.Захарава, 77а, пам. 1Н, пак. 2б.

 
Версия для печатиВерсия для печати

Регион: 

Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!