
Для карыстальнікаў планшэтаў на платформе iOS стаў даступным праект маладога беларускага інтэрактыўнага выдавецтва Kinderfox – “Буквар: Родная азбука”. “Створаная беларусамi для беларусаў, азбука мае прафесійную анімацыю для кожнай літары, цікавыя міні-гульні для дзетак”, — паведамляецца на сайце праекта, адкуль буквар на роднай мове можна бясплатна спампаваць і ўсталяваць на свой планшэт.
“Буквар: Родная азбука” створаны толькі на платформе iOS. “У нас няшмат магчымасцяў, каб рабіць дадаткі і для андроідаў, якія зараз вельмі папулярныя сярод беларусаў. Калі ёсць жадаючыя зрабіць азбуку сумяшчальнай з сістэмай андроід, мы адкрытыя для супрацы”, — адзначыў Андрэй Залатар, стваральнік інтэрактыўнага буквара.
Азбуку для дзяцей склалі вершы беларускага пісьменніка Кастуся Севярынца.
Крыніца: naviny.by






Комментарии
Ну i за гэта --дзякуй! А то у школах на вывучэнне роднай мовы
адводзiцца менш гадзiн, чым на вывучэнне замежнай мовы.
Ну и правильно! Латынь и то нужнее. )))
Ничего не имею против белорусского языка, он мне приятен. Но с реалиями считаться нужно.