Беларуская арганізацыя пачала збор сродкаў на дапаможнік Вікіпедыста

Моладзевая арганізацыя “Фаланстэр” з 18-га жніўня распачынае кампанію па сбору сродкаў для праекта “Вікі-дапаможнік” на Талакошце. Праект накіраваны на развіццё беларускай Вікіпедыі і пашырэнне ведаў на беларускай мове.

Шмат беларусаў жадалі б карыстацца беларускай Вікіпедыяй, але ж не ўсе мясцовыя славутасці магчыма знайсці на сайце. Гэта адзін з бакоў, чаму Фаланстэр і актыўныя вікіпедысты распачалі стварэнне брашуры «Дапаможнік Вікіпедыста».

“Сёння шмат беларусаў з’яўляюцца карыстальнікамі Вікіпедыі, але не ведаюць, што можна змяняць яе змест, ці баяцца гэта рабіць. Брашура раскрые не толькі, як рэдагаваць Вікіпедыю, але і як далучыцца да вікі-супольнасці,” - распавядаюць арганізатары.

Стваральнікі брашуры ладзяць праект талакой і запрашаюць усіх жадаючых дапамагчы не толькі сваімі сіламі, але і сваімі грашыма. 18 жніўня распачынаецца кампанія па збору сродкаў на Талакошце, якая будзе доўжыцца месяц. Арганізатары плануюць сабраць 5 млн. бел. руб., якія пойдуць на друк брашуры і падзякі.

Замовіць брашуру можна на сайце Талакошта. Першым 10 чалавекам, якія кінуць грошы, касмічная Вікі-дзяўчына прывязе (прынясе) брашуру асабіста!

 

Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com

Версия для печатиВерсия для печати

Регион: 

Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!