Навіны вольнага ПЗ

Асноўная ўвага ў гэтым аглядзе вольнага ПЗ будзе нададзена навінам Mozilla Corporation, і ў прыватнасці - версіі мабільнага браўзэра Firefox для планшэтаў. Акрамя гэтага пагаворым аб сітуацыі з HP WebOS, паздзіўляемся жывучасці мовы Pascal і завершым агляд знаёмствам з парачкай новых адкрытых гульняў.


Планшэтны "Палымяны ліс"

Даўно нешта ў нас не было навін аб свабоднай платформе Mozilla. Цэнтрам гэтай платформы з'яўляюцца тэхналогіі дэсктопнага браўзэра Firefox, на аснове якіх ствараюцца спадарожныя праекты: Thunderbird, Seamonkey, мабільная версія браўзэра. А ў апошні час з'явілася нават аперацыйная сістэма FirefoxOS для мабільных прылад. Плюс да ўсяго Mozilla Corporation падтрымлівае шмат эксперыментальных праектаў, уключаючы забаўляльныя.

На мінулым тыдні быў афіцыйна прадстаўлены чарговы шасцітыднёвы выпуск браўзэра Firefox 15 і выхад версіі з доўгім тэрмінам падтрымкі Firefox 10 з выпраўленнем праблем бяспекі. Адпаведна ёсць сэнс паглядзець на навінкі ўсіх праектаў Mozilla.

І галоўнай навінкай я б назваў з'яўленне мабільнай версіі Firefox не толькі для смартфонаў, але і для планшэтаў, якія, як сцвярджаюць некаторыя аўтары "КВ", ужо заняволілі чалавецтва. У мяне дома таксама маецца такі "прыгнятальнік" з аперацыйнай сістэмай Android, які прызначаны для чытання кніжак і прагляду Вэб лежачы на канапе. З'яўленне планшэтнай версіі "Фокса", вядома ж, зацікавіла мяне ў першую чаргу.

 

Большасць неспрактыкаваных ўладальнікаў мабільных прылад карыстаюцца ўбудаваным у "Андроід" браўзэрам. Але хоць гэты штатны вэб-аглядальнік досыць добры, я, як карыстальнік спрактыкаваны, ўсталяваў сабе Opera Mobile, што, напрыклад, пры маштабаванні вэб-старонкі значна лепш падганяне тэкст да пэўнага памеру экрану планшэта. Натуральна, захацелася параўнаць планшэтныя версіі "Оперы" і "Палымянага ліса".

Адразу ж можна сказаць, што ў плане хуткасці працы і патрабавальнасці да апаратных рэсурсаў Opera Mobile па-за канкурэнцыяй. Нарвежскі аглядальнік працуе нават на працэсарах архітэктуры ARMv6, у той час як мабільны Firefox хоча ARMv7 - хоць неафіцыяльна ёсць і зборкі для ARMv6.

Адпаведна і няўзброеным вокам відаць больш марудны рэндэрынг вэб-старонкі у мабільнага Firefox у параўнанні з Opera Mobile. На вялікіх вэб-старонках можна нават назіраць працэс фармавання малюнка старонкі з чарнавога і менш дэталізаванага варыянту ў канчатковы выразны выгляд.

З іншага боку марудлівасць Firefox Android тлумачыцца падтрымкай пашырэнняў, што патрабуюць дадатковых сістэмных рэсурсаў. У каталогу пашырэнняў для мабільнай версіі браўзэра іх ужо дастаткова шмат. Таксама для распрацоўнікаў маецца эксперыментальная падтрымка крамы прыкладанняў Mozilla Marketplace.

На жаль, мабільная версія "Палымянага ліса" працуе яшчэ не вельмі стабільна, каб рабіць больш дэталёвыя параўнальныя агляды з іншымі вэб-аглядальнікамі. Распрацоўнікам ў найбліжэйшай будучыні трэба будзе удасканаліць браўзэр.

І такое ўдасканаленне ідзе. Шмат увагі ў новым выпуску Firefox 15 было нададзена эфектыўнай працы сістэмы пашырэнняў, якія даюць магчымасць, з аднаго боку, павялічваць функцыянальнасць браўзэра, але, з іншага боку, пашырэння могуць значна пагоршыць працу вэб-аглядальніка.

У рамках ініцыятывы MemShrink, накіраванай на барацьбу з уцечкамі памяці ў дадатках, была ўдасканалена падсістэма аўтаматычнай ліквідацыі такіх уцечак, звязаных з дапаўненнямі. Гэтыя унесеныя змены дазволілі значна змяньшаюць выкарыстанне памяці браўзэрам.

З новых функцый Firefox 15 можна адзначыць новы механізм фонавай ўсталёўкі абнаўленняў самога браўзэра, які дазваляе паменшыць час, неабходны карыстачу на працэс абнаўлення новай версіі праграмы. І яшчэ ў "Палымяны ліс" інтэграваны аўдыёкодэк Opus, што яшчэ бліжэй набліжае нас да выкарыстання VoIP-тэлефаніі прама з вэб-аглядальніка.

З прыкладанняў, заснаваных на тэхналогіях Firefox, увагі заслугоўвае Thunderbird 15. Гэты класічны паштовы кліент, які, нягледзячы на наяўнасць розных "хмарных" паштовых сэрвісаў з вэб-інтэрфейсам, можа саслужыць яшчэ доўгую службу.

У пятнаццаты версіі Thunderbird быў інтэграваны мессенджер, які падтрымлівае пратаколы Facebook, Gtalk, IRC, Twitter і XMPP. Таксама гэты паштовы кліент атрымаў новы інтэрфейс карыстальніка, нацэлены на ўніфікацыю стылю з усімі прыкладаннямі платформы Mozilla.


Open webOS

Працягваючы мабільную тэму, трэба сказаць і пару слоў пра мабільную сістэму webOS. На мінулым тыдні кампанія Hewlett-Packard абвясціла аб адкрыцці ўсіх кампанентаў гэтай аперацыйнай сістэмы і апублікавала першую бэта-версію будучага цалкам адкрытага выпуску Open webOS.

WebOS - мабільная вэб-арыентаваная сістэма, заснаваная на ядры Linux, прыкладанні для якой пішуцца з выкарыстаннем HTML і JavaScript. Першапачаткова была распрацавана кампаніяй Palm для смартфона Palm Pre. Смартфон не апраўдаў вялікіх надзей, і тэхналогіі WebOS былі набыты Hewlett-Packard.

У HP таксама не вельмі заладзілася з развіццём гэтай мабільнай АС. І ў цяперашнім стане гэты праект можа пакуль разлічваць хіба што на цікавасць з боку вытворцаў недарагіх смартфонаў. Але і ў гэты сектар недарагіх прылад ўжо збіраецца уклініцца Mozilla са сваёй сістэмай FirefoxOS. Так што, нягледзячы на тое, што HP, нарэшце, цалкам адкрыла сваю мабільную АС, з-за маруднага развіцця гэтай сістэмы даводзіцца схіляцца да думкі, што для WebOS, як гаворыцца, "цягнік адышоў".


Феномен Lazarus

А вось цягнік мовы праграмавання Pascal, здаецца, нікуды сыходзіць і не збіраецца. "Паскаль" па-ранейшаму жывы і мае сваіх фанатычных прыхільнікаў. Аб чым і сведчыць выхад інтэграванага асяроддзя распрацоўкі Lazarus 1.0, заснаванага на кампілятары FreePascal 2.6.

Феномен неўвядальнай цікавасці да "Паскаля" я сам не бяруся тлумачыць. Ужо колькі не крытыкавалі гэтую мову за несучаснасць, аднак па-ранейшаму ёсць тыя, хто на "Паскалі" піша і нават не збіраецца вывучаць новыя мовы.

За пяць дзён да моманту напісання гэтага агляду версія Lazarus 1.0 толькі для 32-разраднай Windows, мяркуючы па статыстыцы Sourceforge, была запампавана каля 10 тысяч разоў. Пры гэтым яшчэ трэба ўлічыць, што інтэграванае асяроддзе распрацоўкі існуе і для платформаў FreeBSD/Linux і MacOS.

Тэба дадаць, што нягледзячы на адзінку ў нумары версіі, Lazarus - гэта вельмі стары праект. Ён стварыўся у 1999-м годзе, пасля няўдачы з рэалізацыяй праекта Megiddo, мэтай якога было стварэнне Open Source варыянту Delphi для Linux. Так што IDE Lazarus мае доўгую гісторыю развіцця.

І версію Lazarus 1.0 нельга назваць такі ўжо кардынальнай або рэвалюцыйнай. Проста распрацоўнікам пасля ўсіх гэтых трынаццаці гадоў працы мабыць вельмі захацелася бачыць прыгожы нумар пасля назвы праграмы. А ў дачыненні далейшага павелічэння функцыяналу і ліквідацыі бягучых праблем IDE Lazarus гэтаму асяродзю распрацоўкі ёсць яшчэ куды развівацца.


Пагуляем

Тэма гульняў для Linux раптам стала прыцягваць да сябе ўвагу грамадскасці. Асабліва падагрэў цікавасць да гэтай тэмы Гейб Ньюэлл з Valve, абяцаючы ў хуткім часе Steam для лінуксоідаў. Дарэчы, кліент Steam для Linux можа быць прадстаўлены ў лютым 2013 года, але бэта-тэставанне павінна пачацца ўжо ў гэтым годзе.

Але для Linux ёсць і свае Open Surce гульні. Праўда, гэтыя гульні ўсё вельмі любяць крытыкаваць за састарэлую графіку. Маўляючы, не "Крайзіс". А я вось у апошні час назіраю за тым, з якім задавальненнем і захапленнем карыстальнікі планшэтаў гюляюць у старыя нізкапаліганальныя гульні накшталт "Макс Пэйн". І яшчэ і дабаўкі просяць. Ды што "Макс Пэйн" - нават гульні ўзроўню DOOM 2 выклікаюць у карыстальнікаў планшэтаў захапленне.

У гэтым дачыненні Open Source гульні, якія не патрабуюць магутных апаратных паскаральнікаў і выкарыстоўваюць OpenGL, маглі б добра ўпісацца ў модны мэйнстрым планшэтных гульняў. Думаю, FreedroidRPG або The Battle for Wesnoth цалкам прыстойна глядзеліся б на планшэце. Або, напрыклад, гульня Red Eclipse, версія нумар 1.3 якой з'явілася на мінулым тыдні.

Red Eclipse - форк старога добрага Blood Frontier. Гульня ў стылі Quake III Arena з магчымасцю гульні ў адзіночку або па сетцы.

Ці, зноў вяртаючыся да тэмы навін Mozilla, можна звярнуць увагу на адкрытыя гульнявыя праекты для браўзэраў. Прычым сярод такіх браўзэрных гульняў маюцца не толькі рэалізацыі старых дзвумерных хадзілак.

На мінулым тыдні ў сувязі з выхадам Firefox 15 распрацоўшчыкі Mozilla прапануюць ацаніць магчымасці новай версіі браўзэра на гульні BananaBread. Гэта праект па партаванні з C++ на HTML5 шутэра ад першай асобы Sauerbraten.

Мэтай стварэння праекта стала жаданне прадэманстраваць магчымасці адкрытых вэб-стандартаў. На думку распрацоўшчыкаў Mozzilla і BananaBread, вэб-тэхналогіі JavaScript і WebGL здольныя на большае, чым ад іх чакаюць. Аўтарам варыянту BananaBread з'яўляецца Алон Закаі, які таксама і стваральнік Emscripten - кампілятара LLVM-байткод ў JavaScript. Ён жа і аўтар у мінулым вядомай дэмкі "Doom on the Web", якую, на жаль, прыйшлося выдаліць з сайта Mozilla па ліцэнзійных меркаваннях.

Міхаіл АСТАПЧЫК

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!

Читайте также