Навiны вольнага ПЗ

Гэты агляд практычна цалкам прысвяцім народжанаму ў Францыі і адроджанаму ў Расіі дыстрыбутыву Mandriva 2011. На менш важных падзеях спыняцца не будзем, хіба адзначым надзвычайнае здарэнне ў лагеры распрацоўнікаў ядра Linux - пранікненніе хакераў на сэрвэры kernel.org.


Mandriva 2011 Hydrogen

У канцы жніўня нарэшце аб'явіўся дыстрыбутыў Mandriva 2011 з кодавай назвай Hydrogen. Гэта знамянальная падзея ў гісторыі некалі папулярнай сістэмы, таму ўдзелім ей больш увагі.

Праект Mandriva мае шматгадовую гісторыю. Ён быў пачаты ў Францыі ў 1998 годзе кампаніяй Mandrakesoft. Сам дыстрыбутыў тады спачатку адпаведна называўся Mandrake, а потым змяніў назву на Mandriva. Яго мэтай было стварэнне сістэмы GNU/Linux - лёгкай ва ўсталёўцы і працы для неспрактыкаванага карыстальніка. Можна нават сказаць, што Mandrake - першы "юзэрфрэндлі" Linux-дыстрыбутыў.

Дзякуючы дружалюбнасці, Mandrake стаў папулярным сярод аматараў Linux і асабліва ў Расіі. Але, калі з'явілася больш дружалюбная "Убунта", папулярнасць сістэмы ўпала, што негатыўна адбілася на фінансавых поспехах кампаніі i нават прывяло да звальнення галоўнага яе заснавальніка Гаэля Дзюваля.

Аднак да трапіўшай у цяжкую сітуацыю кампаніі зноў праявілі цікавасць у той жа Расеі. У 2010-м буйную долю ў Mandriva набывае інвестыцыйны фонд NGI, за якім стаіць дарадца прэзідэнта РФ і былы міністр сувязі Леанід Рейман.

Прычыны пакупкі Mandriva былі далёкія ад дабрачыннасці. Кампанія набывалася з мэтай удзелу ў праекце расейскай "нацыянальнай АС". У сваю чаргу прышэсце рускіх не спадабалася вялікай частцы распрацоўшчыкаў Mandriva, якія не без скандалу арганізавалі свой форк пад назвай Mageia.

Цяперашні выпуск Mandriva 2011 - гэта як раз і ёсць першы "рускі" выпуск сістэмы. Таму больш падрабязна спынімся на галоўных канцэпцыях у адроджанай Mandriva 2011.

Пачынаючы з гэтай версіі, толькі KDE зараз з'яўляецца адзіным працоўным сталом, які афіцыйна падтрымоўваецца. KDE традыцыйна, з самага першага выпуску гэтага дыстрыбутыва, з'яўляўся ў гэтай сыстэме працоўным асяроддзем па змаўчанні, так як лічыцца найбольш "юзэрфрэндлі" сярод іншых працоўных асяроддзяў. Думаю, немалаважна яшчэ і тое, што KDE, у адрозненне ад GNOME, вельмі лёгка мадыфікаваць да падобнасці з інтэрфейсам Windows.

Жадаючыя выкарыстоўваць Mandriva з іншым працоўным сталом могуць задзейнічаць неафіцыйныя зборкі гэтых сталоў. Напрыклад, маецца нават рэпазітар з падтрымкай прыкладанняў са старога графічнага асяроддзя KDE 3, аб якім шмат карыстальнікаў настальгуюць аж да гэтага часу.

Працэс усталёўкі зараз запазычаны ў Ubuntu. Маюцца ISO-вобразы "жывых DVD" з магчымасцю іх капіраваня на жорсткі дыск. Праграмнае забеспячэнне ISO-вобразаў падабрана таксама па прынцыпу Ubuntu: адна задача - адно прыкладанне.

У Mandriva будзе задзейнічана таксама яшчэ адна канцэпцыя з Ubuntu - гэта LTS-версіі. Гэта значыць, намячаецца рэгулярна выпускаць дыстрыбутывы з доўгім тэрмінам падтрымкі, абнаўлення для якіх будуць выпускацца тры гады.

Не забыліся ў Mandriva і запазычыць з Ubuntu "хмарную" канцэпцыю Ubuntu One. "Хмарны" сэрвіс называецца MandrivaSync і дае магчымасць захаваць у знешнім "воблачным" асяроддзі карыстальніцкія налады і файлы. Бясплатна прадастаўляецца "хмарнае" сховішча памерам 2 Гб.

А з праекту Fedora у дыстрыбутыў Mandriva перавандравала сучасная сістэма ініцыялізацыі Systemd. Асаблівасцю дадзенай сістэмы з'яўляецца больш інтэнсіўны паралелізм выканання сэрвісаў на этапе загрузкі сістэмы, што значна паскарае гэтую самую загрузку.

Пры гэтым Mandriva растаецца з пакетным мэнэджарам RPM 4, распрацаваным у Red Hat, і пераходзіць на незалежны праект RPM 5. Адпаведна створаны новы графічны інтэрфейс для кіравання пакетамі Mandriva Package Manager (MPM), які, праўда, яшчэ знаходзіцца ў эксперыментальнай стадыі.

Што ж тычыцца ўласных канцэпцый, якія ёсць у новай версіі Mandriva, то практычна ўсе яны звязаныя са спецыяльнай рэдакцыяй дыстрыбутыва пад назвай ROSA Desktop 2011, прызначанага, у першую чаргу, для расійскіх карыстальнікаў. Напрыклад, асаблівасцю рускай рэдакцыі з'яўляецца наяўнасць у сістэме прапрыетарных і патэнтаваных кодэкаў.

У рамках ROSA Desktop 2011 падрыхтавана графічная тэма ROSA з арыгінальнымі піктаграмамі і стылявым афармленнем.Але, на мой погляд, інтэрфейс ROSA таксама эклектычны, як і ўвесь дыстрыбутыў, бо ўтрымоўвае ў сабе запазычанні з іншых сістэм - Windows, MacOS, Ubuntu.

У гэтым дачыненні вартая ўвагі ніжняя панэль запуску прыкладанняў і пераключэння паміж імі RocketBar, якая відавочна стваралася пад уражаннем праграмы RocketDock для Windows, якая, у сваю чаргу, з'яўляецца перайманнем Mac Dock.

Самай жа цікавай навінкай ROSA Desktop я б назваў ўтыліту TimeFrame. Гэтая ўтыліта дазваляе па-іншаму паглядзець на працэс працы са знаходзячыміся ў сістэме дакументамі. З яе дапамогай магчыма ў візуальным рэжыме адсочваць сваю працу з файламі дадзеных па пэўных датах.

Да TimeFrame дадатковым зручным інструментам з'яўляецца StackFolder - аплет для арганізацыі хуткага доступу да найболей выкарыстоўваных каталогаў і файлаў.

Сярод распрацовак ROSA Desktop можна яшчэ адзначыць кліент тэхнічнай падтрымкі "Сфера". Выкарыстоўваючы гэта прыкладанне, карыстач можа хутка аформіць заяўку па рашэнні якой-небудзь праблемы і прасачыць за атрыманнем адказу.

З нюансаў дыстрыбутыва я б адзначыў выкарыстанне ў якасці офіснага пакета LibreOffice замест OpenOffice. Такім чынам, лагер прыхільнікаў LibreOffice папоўніўся важным членам.

Разгледзеўшы ўсе новыя канцэпцыі Mandriva 2011, падвядзем некаторыя вынікі адраджэння гэтага дыстрыбутыва. З аднаго боку, дыстрыбутыў атрымаўся эклектычным, у iм шмат запазычанняў і перайманняў з іншых сістэмаў. Магчыма, на погляд старых прыхільнікаў Mandriva, дыстрыбутыў ўсё ж такі страціў сваю самабытнасць і вытанчанасць, перайшоўшы ў рукі расійскіх распрацоўшчыкаў. Эклектыка - гэта ж адно з галоўных уласцівасцяў рускага менталітэту.

З іншага боку, функцыянал і навінкі новай "Мандрывы" вельмі цікавыя. Гэта, у сваю чаргу, можа зменьшыць незадавальненне ад страты дыстрыбутывам французскага стылю. Але наўрад ці карыстальнікі іншых дыстрыбутываў будуць пераходзіць на Mandriva толькі дзеля тэхналагічных навінак.

Што ж тычыцца палітычнага праекта так званай "рускай нацыянальнай платформы", то тут у Mandriva 2011 больш перспектыў. Яна мае ўсе шанцы выцесніць дыстрыбутыў "Альт Лінукс", які развівае аднайменная расійская кампанія. Мяркуючы па ўсім, гэта зразумелі і ў самой кампаніі "Альт Лінукс", якая 1 верасня заявіла аб сваім выхадзе з Расейскай асацыяцыі ВПЗ (РАСПО), якая займаецца пытаннямі дзяржаўнай палітыкі ў вобласці адкрытых стандартаў і развіцця вольнага ПЗ. І зараз у РАСПО хутчэй за ўсё будуць дамінаваць арганізацыі, што займаюцаа інтарэсами Mandriva, і ў першую чаргу гэта ЗАТ "Роса", што зараз і з'яўляецца асноўнай у Расіі кампаніяй, якая ўдзельнічае ў распрацоўцы гэтага старажытнафранцузкага, а зараз і новарускага дыстрыбутыва.


Атака на Kernel.org

А ў гэты час хакеры, мабыць, таксама вырашылі павіншаваць супольнасць распрацоўшчкаў ядра Linux з 20-годдзем і не знайшлі больш за лепшага падарунка, чым ўзлом некалькіх сэрвэраў інфраструктуры kernel.org. Тым больш што самі распрацоўнікі на чале з Лінусам Торвальдсам ці ледзь не з вясны гэтага года знаходзяцца ў святочным настроі і відавочна страцілі пільнасць.

Сэрвэры kernel.org выкарыстоўваюцца для распаўсюджання архіваў з зыходнымі тэкстамі Linux. Таксама гэтыя сэрвэры абслугоўваюць Git-рэпазітары з ядром Linux.

Узлом быў выяўлены 28 жніўня бягучага года, і ў сапраўдны момант усё яшчэ вядзецца расследаванне. Хакерам атрымалася скампраметаваць ўліковы запіс аднаго з распрацоўшчыкаў і падвысіць прывілеі да ўзроўню root праз выкарыстанне невядомай дагэтуль уразлівасці. Пасля чаго было мадыфікавана сістэмнае праграмнае забеспячэнне і арганізаваны перахоп пароляў адміністратараў.

Атака сервераў kernel.org - падзея хоць і гучная, але нельга сказаць, каб экстраардынарная. І не такія рэсурсы хакеры ламалі. Значна важней ў дадзеным выпадку цэласнасць Git-рэпазітараў, якія і забяспечваюць распрацоўку ядра.

Трэба адначыць, што распрацоўшчыкі ядра цалкам упэўненыя, што ўзлом сэрвэраў kernel.org не парушыў цэласнасць Git-рэпазітараў. У сілу размеркаванай архітэктуры сістэма кіравання версіямі файлаў Git не дазваляе ўнесці незаўважаныя змены ў праект. Таму распрацоўшчыкі гарантуюць, што хакерам не ўдалося ўкараніць якi-небудзь "падаруначак" ў код ядра Linux.

Міхаіл АСТАПЧЫК

Версия для печатиВерсия для печати

Рубрики: 

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Всего голосов: 0
Заметили ошибку? Выделите ее мышкой и нажмите Ctrl+Enter!